Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дзяяч
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Zbigniew Olesnicki.jpg|міні|Зьбігнеў Алясьніцкі]]
[[Файл:Zbigniew Olesnicki.jpg|міні|Зьбігнеў Алясьніцкі]]
'''Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі''' ({{мова-pl|Zbigniew Oleśnicki}}; [[5 сьнежня]] [[1389]] — [[1 красавіка]] [[1455]]) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, дыплямат.
'''Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі''' ({{мова-pl|Zbigniew Oleśnicki}}; [[5 сьнежня]] [[1389]] — [[1 красавіка]] [[1455]]) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат.

Алясьніцкі нарадзіўся ў сям'і [[кракаў]]скага судзьдзі. Навучаўся ў [[Сандомір]]ы, ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]] і ў [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў Кракаве. Пачынаючы з [[1410]] году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля [[Ягайла|Уладзіслава II Ягайлы]], якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдскай бітве]]. З [[1423]] і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з [[1411]] па [[1429]] год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці [[натарыюс]]а, [[протанатарыюс]]а і [[біскуп]]а, між іншым пры двары караля [[Сігізмунд]]а, на службе ў папы рымскага [[Ян XXIII|Яна XXIII]] і брандэнбурскага курфюрста [[Фрыдрых I|Фрыдрыха I]]. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай [[алігархія|алігархіі]], а ў часы кіраваньня караля [[Уладыслаў III Варнэньчык|Уладзіслава III]] (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасці [[рэгент]]ам Польшчы.

Вэрсія ад 11:42, 3 сьнежня 2010

Зьбігнеў Алясьніцкі

Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі (па-польску: Zbigniew Oleśnicki; 5 сьнежня 13891 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат.

Алясьніцкі нарадзіўся ў сям'і кракаўскага судзьдзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Пачынаючы з 1410 году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў Грунвальдскай бітве. З 1423 і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці натарыюса, протанатарыюса і біскупа, між іншым пры двары караля Сігізмунда, на службе ў папы рымскага Яна XXIII і брандэнбурскага курфюрста Фрыдрыха I. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай алігархіі, а ў часы кіраваньня караля Уладзіслава III (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасці рэгентам Польшчы.

У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне Сілезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імпэрыі. У 1440 годзе Уладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы Берасьцейскага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам.

Ва ўнутранай палітыцы Алясьніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформ. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясьніцкі змагаўся зь любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасьцю бароўся з гусізмам і яго пашырэньнем у Польшчы. Пасля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімір Ягелончык, Алясьніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазыцыі. У 1444 годзе Зьбігнеў Алясьніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасьць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, Іаан Лангінус і Енэа Сільвіа Пікаламіні, з апошнім Алясніцкі рэгулярна перапісваўся.