Окра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 34: Радок 34:


[[be:Рака Окра]]
[[be:Рака Окра]]
{{ізаляваны артыкул}}

Вэрсія ад 18:24, 2 сьнежня 2010

Рака
Окра
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кірава
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,2 м³/с
Плошча басэйну 293 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Окра, Стараруднянскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Асноўны прыток — рака Рудзенка (леваруч).

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапэцападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Абалона двухбаковая, лугавая, у нізкай плыні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусьця ракі Рудзенка), на астатнім працягу зьвілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у нізкай плыні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м.

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.