Крыстыян Кляўе: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: be:Крысціян Клаўе; касмэтычныя зьмены |
→Біяграфія: + {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[sr:Кристијан Клавије]] |
[[sr:Кристијан Клавије]] |
||
[[fi:Christian Clavier]] |
[[fi:Christian Clavier]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Вэрсія ад 18:06, 2 сьнежня 2010
Крыстыян Жан-Мары Клаўе (фр. Christian Jean-Marie Clavier; 6 мая 1952, Парыж) — францускі актор, сцэнарыст, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.
Біяграфія
Пасьля вучобы ў парыскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акторскую кар’еру з камэдыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасьці камэдыйных фільмаў.
Дамогся шырокага посьпеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» пэрсанажа, вядомага як «Жак уй-прайдзісьвет». Пасьля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абэлікс: Місія „Клеапатра“», а таксама ў рымэйку фільма «Прышэльцы». Крыстыян Клаўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячыстым» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама сыграў некалькі роляў у тэлевізійных сэрыялах.
Найбольш прыкметныя акцёрскія дуэты з Жанам Рэно ў фільме «Прышэльцы», «Апэрацыя» тушонка"", «Карсыканец» і Жэрарам Дэпардз’ё ў фільмах «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара / місія Клеапатра», «Паміж анёлам і нячыстым».