Віталь Каракорскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
→‎Вонкавыя спасылкі: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 56: Радок 56:


[[pl:Vitalijus Karakorskis]]
[[pl:Vitalijus Karakorskis]]
{{ізаляваны артыкул}}

Вэрсія ад 17:45, 2 сьнежня 2010

Віталь Каракорскі
Сьцяг Летувы Старшыня Рады нацыянальных меншасьцяў Летувы
15 чэрвеня 2006 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1958

Сьцяг Беларускай ССР Бабруйск
Партыя: Партыя нацыянальнага адраджэньня
Дзеці: Даніэль Каракорскіс

Віта́ль Карако́рскі (таксама Віталіюс Каракорскіс; па-летувіску: Vitalijus Karakorskis; нарадзіўся 2 студзеня 1958, Бабруйск) — летувіскі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст.

Скончыўшы сярэднюю школу, пераехаў у Летуву. Тут, першапачаткова вучыўся ў Шавельскім пэдагагічным інстытуце, затым вывучаў расейскую філялёгію ў Віленскім унівэрсытэце. Пасьля вывучаў журналістыку ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Некаторы час працаваў у Бабруйску ў Драматычным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча рэдактарам і гукаапэратарам.

Ад 1990 жыве ў Вільні. Да 1994 працаваў у расейскай службе Віленскага радыё. У 19942003 працаваў на Летувіскім нацыянальным радыё і тэлебачаньні, стварыў тэлевізійныя шоў аб летувіскіх жыдах «Мэнора», перадачы пра беларусаў «Віленскі весьнік», расейцаў «Расейская вуліца». Быў рэдактарам перадачаў «Summa summarum», «Далягляд», «Анатомія факту». У супрацоўніцтве зь летувіскай тэлевізіяй падрыхтаваў перадачы і інтэрвію з сусьветнавядомымі дзеячамі: Вітаўтам Ландсбэргісам, Томасам Венцловам, Васілём Быкавым, Юр’ем Афанасьевым, Алісай Фрэйндліх, Міхаілам Жванецкім, Франсуазай Тон і іншымі. Аўтар шэрагу дакумэнтальных фільмаў: «За вашую і нашую вольнасьць» (1998), «Дзесяць гадоў амнэзіі» (1998), «Дрэва жыцьця» (1999), «Сьцягі» (1999), «Кантэкст 11-га сакавіка» (2000). Ад 2000 працуе рэжысэрам у дзяржаўнай кампаніі падтрымкі трансатлянтычнае інтэграцыі (YES).

Ад 2000 Старшыня Калегіі этнічнае журна­лістыкі Літвы (ETNIKA). Ад 2000 сябар Рады жыдоўскае суполкі Летувы, старшыня камітэту інфармацыі і сродкаў масавай інфармацыі. З 2005 у складзе Таварыства летувіскіх журналістаў. Ад 2006 сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ад 15 чэрвеня 2006 старшыня Рады па справах нацыянальных меншасьцяў і эміграцыі. Падчас парлямэнцкіх выбараў 2008 няўдала балятаваўся ад Партыі нацыянальнага адраджэньня (17 месца ў сьпісе партыі).

Вольна валодае беларускай, летувіскай, польскай і расейскай мовамі. Разьведзены, мае сына Даніэля.

Вонкавыя спасылкі