Беларускае навуковае таварыства (1918): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Беларускае навуковае таварыства перанесеная ў Беларускае навуковае таварыства (1918): Разьвязаньне неадназначнасьці
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 19: Радок 19:


[[be:Беларускае навуковае таварыства, 1918]]
[[be:Беларускае навуковае таварыства, 1918]]
{{ізаляваны артыкул}}

Вэрсія ад 17:32, 2 сьнежня 2010

Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — першая беларуская навуковая ўстанова[1], якая дзейнічала ў Вільні ў 19181939. Сярод заснавальнікаў В. Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, В. Сьвятаполк-Мірскі, Я. Станкевіч, У. Талочка і інш. Кіроўны ворган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.

Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у Варшаве і рэгіянальнага у Львове. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»[2].

Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі А. Луцкевіч. С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка. Пры таварыстве дзейнічаў Беларускі музэй імя І. Луцкевіча і бібліятэка.

31 кастрычніка 1933 у зьвязку з правядзеньнем палітычнай рэформы беларускага правапісу БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе русіфікацыйная скіраванасьць і слабы навуковы падмурак[3].

Крыніцы

  1. ^ А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
  2. ^ А. С. Ліс. Беларускае навуковае таварыства // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 355.
  3. ^ Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»

Літаратура