Электронная пошта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pnb:ای میل
д [r2.5.1] робат выдаліў: new:ई-पौ
Радок 72: Радок 72:
[[nds-nl:Lienpost]]
[[nds-nl:Lienpost]]
[[ne:इमेल]]
[[ne:इमेल]]
[[new:ई-पौ]]
[[ja:電子メール]]
[[ja:電子メール]]
[[no:E-post]]
[[no:E-post]]

Вэрсія ад 19:24, 30 лістапада 2010

Электронная пошта, e-mail — мэтад абмену паштовымі паведамленьнямі ў лічбавым фармаце. Сыстэма электроннай пошты пабудаваная па пранцыпе store-and-forward, паводле якой кожны сэрвэр электроннай пошты адпраўляе, атрымлівае і перасылае паведамленьні, якія праходзяць празь яго. Паведамленьні захоўваюцца на сэрвэрах; карыстальнікі могуць чытаць і захоўваць у сябе, проста падключыўшыся да сэрвэра. На пачатку эры электроннай пошты паведамленьні адсылаліся і атрымоўваліся непасрэдна адпраўшчыкам і адрасатам.

Кожнае электроннае паведамленьне, ліст, складаецца з дзьвюх абавязковых частак: загалоўка (па-ангельску: header) і тэксту паведамленьня (па-ангельску: body). Загаловак зьмяшчае мэтазьвесткі: адрас адпраўшчыка і атрымальніка (ці атрымальнікаў), тэму ліста, а таксама розныя тэхнічныя элемэнты (кадаваньне, дастасаваныя файлы і г. д.).

Спачатку падтрымліваліся паведамленьні, якія зьмяшчаюць толькі тэкст, але потым былі дазволеныя мультымэдыя-дастасаваньні ў выглядзе розных файлаў. Падобная тэхналёгія была стандартызаваная ў RFC 2045 пры дапамозе RFC 2049, у якім быў раскрыты сэнс Multipurpose Internet Mail Extensions (ад анг. Шматмэтавыя пашырэньні сеціўнай пошты).