Вэзувіё: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: fy:Vesuvius (fulkaan); касмэтычныя зьмены
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д [r2.5.4] робат зьмяніў: hi:वेसुवियस पर्वत
Радок 70: Радок 70:
[[gl:Monte Vesuvio]]
[[gl:Monte Vesuvio]]
[[ko:베수비오 산]]
[[ko:베수비오 산]]
[[hi:वेसुवियस पर्वत]]
[[hi:विसूवियस]]
[[hr:Vezuv]]
[[hr:Vezuv]]
[[id:Gunung Vesuvius]]
[[id:Gunung Vesuvius]]

Вэрсія ад 15:54, 28 лістапада 2010

Везувій
Нэапаль і Везувій
Вышыня 1281 м
Краіна Італія
Горы Q3618573?
Геаграфічныя каардынаты 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д. / 40.817; 14.433Каардынаты: 40°49′ пн. ш. 14°26′ у. д. / 40.817° пн. ш. 14.433° у. д. / 40.817; 14.433
Месцазнаходжаньне Стратавулькан
Апошняе вывяржэньне 1944
Везувій на мапе Італіі
Везувій
Везувій
Везувій

Везувій (па-італьянску: Vesuvio, па-лацінску: Vesuvius) — дзейны вулькан на поўдні Італіі ў рэгіёне Кампанія непадалёку ад Нэапалю. Вышыня — 1281 мэтар (1944). Адзін з трох дзейных вульканаў Італіі, адзіны дзейны вулькан на Эўрапейскім кантынэнце. Вядомы тым, што зьнішчыў рымскі горад Пампеі ў 79 годзе. Лічыцца аднім з самых небясьпечных вульканаў сьвету.

У кратэры і на сьвежых лававых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпэратурай да 400 °C. Лава і туфы ў працэсе вывятрэньня стварылі пладародны грунт схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 мэтраў — сасновы гай.

Першае дакумэнтальна зафіксаванае вывяржэньне вулькана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.

Авелінскае вывяржэньне каля 1740 году да н. э.

Шэраг новых археалягічных знаходак на сёньняшні дзень несумненна сьцьвярджае факт існаваньня Авелінскага вывяржэньня Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н. э. (± 150 гадоў), дзесьці паміж 1890 і 1590 гадамі да н. э., і праходзіла ў паўночна-заходнім напрамку празь сёньняшнія мястэчкі Авеліна (Avellino), Нола (Nola) і вёску Сан Паола Бел Сіта (San Paolo Bel Sito). Навакольле Авеліна ў адлегласьці 35 кілямэтраў ад вулькана было пакрыта 50-сантымэтравам слоем попелу. У непасрэднай блізасьці вулькана таўшчыня попелавага слою дасягала нават некалькі мэтраў. У час закладкі фундамэнта новага аўтабана непадалёку ад Авеліна ў 1972 годзе былі знойдзеныя прадметы керамікі бронзавага пэрыяду пад узьнікшымі ў выніку вывяржэньня вулькана старымі слаямі попелу.

Іншыя зьвесткі

На вулькане Везувій Спартак нагалаву разьбіў войска аднаго зь легатаў прэтора Варынія, зьнішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасьля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.

Вонкавыя спасылкі

Вэзувіёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA