Алаіза Пашкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
дНяма апісаньня зьменаў
 
== Творчасьць ==
Самымі раньнімі зь вядомых вершаў А. Пашкевіч (Цёткі) лічацца [http://wikisource.org/wiki/Лета_(Ніва_шуміць_каласамі) «Лета»] і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» ([[1906]]). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасьці Цёткі. Амаль адначасова зь ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасьці. Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», [http://wikisource.org/wiki/Мора «Мора»], «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганьне ў 1905. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэньне народу. Рэвалюцыйная палымянасьць і тонкі лірызм, спалучэньне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданьні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцьця ў капіталістычным грамадзтве («Міхаська»). Апавяданьне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасьці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей («Лемантар», «Гасьцінец для малых дзяцей», «Першае чытаньне для дзетак беларусаў»), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, дасьледаваньні па гісторыі беларускага тэатра.
 
== Творы ==
5

зьменаў

Навігацыйнае мэню