Уладзіслава Луцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Янка Купала]]
[[Катэгорыя:Янка Купала]]

[[be:Уладзіслава Луцэвіч]]

Вэрсія ад 06:11, 23 лістапада 2010

Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня.1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць25 лютага 1960) — беларускі літаратуразнавец і культурны дзяяч. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.

Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 у Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944-60 дырэктар Літаратурнага музэю Я. Купалы.

Складальнік зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Я. Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.

Творы

  • Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
  • Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
  • 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
  • Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.

Літаратура

  • Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
  • Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. 1982. № 7;
  • Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. Мн., 1982.