Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні Беларусі|Нясьвіж]]
[[Катэгорыя:Барочныя збудаваньні Беларусі|Нясьвіж]]
[[Катэгорыя:Нясьвіж]]
[[Катэгорыя:Нясьвіж]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1593 годзе]]


[[fr:église du Corpus Christi (Niasvij)]]
[[fr:église du Corpus Christi (Niasvij)]]

Вэрсія ад 18:48, 20 лістапада 2010

Каардынаты: 53°13′14.49″ пн. ш. 26°41′1.53″ у. д. / 53.2206917° пн. ш. 26.6837583° у. д. / 53.2206917; 26.6837583

Фарны касьцёл

Касьцёл Цела Божага (Фарны) ў Нясьвіжы — архітэктурны помнік раньняга барока, першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе барочны касьцёл, родавы магільны склеп князёў Радзівілаў.

Пабудаваны італьянскім архітэктарам Янам Марыяй Бэрнардоні ў 15841593 гадох у комплексе зь езуіцкім калегіюмам, які праіснаваў да 1826 году. Прататыпам касьцёла зьяўляецца рымскі храм Іль Джэзу, збудаваны ў 1584 годзе.

Архітэктура

Фарны касьцёл — трохнэфная купальная базыліка з адной апсідай. Сярэдні падоўжны нэф перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі зь люнетамі, бакавыя нэфы, падзеленыя на квадраты,- крыжовымі скляпеньнямі. Шэсьць масіўных слупоў успрымаюць цяжар сьценаў сярэдняга нэфа.

Галоўны фасад касьцёла мае двухярусную кампазыцыю з выяўленымі вэртыкальнымі і гарызантальнымі дзяленьнямі. Вэртыкальныя дзяленьні прадстаўленыя пілястрамі, гарызантальныя — разьвітымі паясамі карнізаў. Маюць месца характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасьць фасада ордэрам, багацьце раскраповак, складаныя прафіліроўкі, нішы са скульптурамі.

Ва ўнутраным упрыгожваньні храма ў большай ступені скарыстаныя жывапіс і разьбярства, у меншай — сродкі архітэктурнай плястыкі.

Галоўны алтар касьцёла ўпрыгожаны карцінай «Таемная вячэра» мастака Х. Г. Хескі. Ён жа выканаў рэстаўрацыю падкупальнай прасторы ў 17521754 гадах.

Ансамбль росьпісаў Фарнага касьцёла зьяўляецца прыкладам значнага выкарыстаньня кампазыцыйных схемаў Рубэнса.

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў (Нясьвіж)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў