Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д http://slounik.org/search?dict=all&type=slo&search=%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC&x=40&y=7 |
|||
Радок 17: | Радок 17: | ||
Падчас [[Першая сусьветная вайна|І сусьветнай вайны]] змагаўся ў [[Расея|расейскім]] войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у [[1917]]—[[1918]] гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацыяў. Скончыў беларускую гімназію ў [[Вільня|Вільні]] ([[1921]]), [[Карлаў унівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]] ([[1926]]). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім]] ([[1928]]—[[1932]]) і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім]] ([[1927]]—[[1940]]) унівэрсытэтах. |

||
Я. Станкевіч быў паслом [[Беларусы ў |
Я. Станкевіч быў паслом [[Беларусы ў сойме ІІ РП|сойма ІІ РП]] (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі. |
||
У [[1940]] годзе Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім [[антыфашызм|антыфашысцкім]] падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБС). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу. |

Вэрсія ад 01:30, 12 лістапада 2010
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лютага 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Хаўторн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Дзеці | Вячка Станкевіч |
Ян (Янка) Станкевіч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лютага 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філязофіі (1926).
Біяграфія
Падчас І сусьветнай вайны змагаўся ў расейскім войску, патрапіў у аўстрыйскую няволю. Ян Станкевіч у 1917—1918 гадах актыўна ўключыўся ў дзейнасьць нацыянальных беларускіх арганізацыяў. Скончыў беларускую гімназію ў Вільні (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім (1928—1932) і Віленскім (1927—1940) унівэрсытэтах.
Я. Станкевіч быў паслом сойма ІІ РП (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 годзе Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБС). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК ПБН. Станкевіч быў чальцом Беларускай народнай самапомачы, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства.
З 1944 году Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 году Я. Станкевіч жыў у ЗША, займаўся навуковай і грамадзкай дзейнасьцю ў беларускай дыяспары. Зьяўляўся папулярызатарам т. зв. «крывіччыны».
Пахаваны на могілках у Саўс-Рывэры, штат Нью-Джэрсі, ЗША.
Творы
- Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian–Russian (Greatlitvan–Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library og Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 старонак.
Вонкавыя спасылкі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Віленскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Беларускія палітыкі
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Скаўцкі рух на Беларусі
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Пэнсыльваніі