Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Турэччыны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:06, 10 лістапада 2010

Турцыя падзяляецца на 81 ілаў (правінцыяў). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго па стане на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтар іла разьмешчаны ў яго цэнтральным раёне (па-турэцку: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна, ў статыстычных мэтах ілы згрупіраваныя ў 7 рэгіёнаў.

Палітычнае кіраваньне ілам ажыцьцяўляе прызначаны ўрадам губэрнатар (валі). Рэзыдэнцыя губэрнатара называецца вілайет, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэння самой правінцыі. Гаспадарчае кіраваньне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (па-турэцку: büyükşehir belediyesi başkanı).