Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дзяяч
Радок 1: Радок 1:
'''Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га''' ([[13 траўня]] [[1624]], [[Мацееў]], [[Валынь]] — [[22 траўня]] [[1671]], [[Вільня]]) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]]. З роду [[Сапегі|Сапегаў]], сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], брат [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] й [[Крыштоп Францішак Сапега|Крыштопа Францішка]].
'''Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га''' ([[13 траўня]] [[1624]], [[Мацееў]], [[Валынь]] — [[22 траўня]] [[1671]], [[Вільня]]) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч [[ВКЛ]]. З роду [[Сапегі|Сапегаў]], сын [[Фрыдэрык Сапега|Фрыдэрыка]], брат [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка]], [[Тамаш Казімер Сапега|Тамаша Казімера]] й [[Крыштоп Францішак Сапега|Крыштопа Францішка]].


Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Люблін]]е, [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], [[Калегіюм Навадворскага|Калегіюме Навадворскага]] ў [[Кракаў|Кракаве]], ад [[1638]] у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай Акадэміі]]. Як каралеўскі сакратар ад [[1647]] працягнуў навучаньне ў галіне кананічнага права ў [[Падуя|Падуі]] ([[1647]]), [[Балёньня|Балёньні]] ([[1648]]), [[Рым]]е ([[1649]]) і [[Парыж]]ы.
Навучаўся ў [[езуіты|езуіцкім]] калегіюме ў [[Люблін]]е, [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], [[Калегіюм Навадворскага|Калегіюме Навадворскага]] ў [[Кракаў|Кракаве]], ад [[1638]] у [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай Акадэміі]]. Як каралеўскі сакратар ад [[1647]] працягнуў навучаньне ў галіне кананічнага права ў [[Падуя|Падуі]] ([[1647]]), [[Балёньня|Балёньні]] ([[1648]]), [[Рым]]е ([[1649]]) і [[Парыж]]ы.

Вэрсія ад 19:37, 6 лістапада 2010

Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў, Валынь22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ. З роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка, брат Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштопа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягнуў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.

Канонік віленскі ад 1649. 14 траўня 1650 стаў прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд. Ад 1651 канонік варшаўскі. У 1655 стаў біскупам-суфраганам віленскім. Рэфэрэндар духоўны ВКЛ у 16571659. Біскуп жамойцкі ад 4 красавіка 1659.

Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўлу Сапегу й Вінцэнта Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.

У жніўні 1668 стаў біскупам віленскім. 12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахаваны ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні.

Літаратура

Крыніца: Анатоль Грыцкевіч, «Вялікае Княства Літоўскае»