Сяргей Сідорскі: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(апісаньне зьменаў выдаленае) |
д робат зьмяніў: pt:Serguei Sidorsky; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 63: | Радок 63: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сідорскі, Сяргей}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сідорскі, Сяргей}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 сакавіка]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 сакавіка]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе]] |
||
Радок 88: | Радок 89: | ||
[[oc:Sergei Sidorskii]] |
[[oc:Sergei Sidorskii]] |
||
[[pl:Siarhiej Sidorski]] |
[[pl:Siarhiej Sidorski]] |
||
[[pt: |
[[pt:Serguei Sidorsky]] |
||
[[ru:Сидорский, Сергей Сергеевич]] |
[[ru:Сидорский, Сергей Сергеевич]] |
||
[[sr:Сергеј Сидорски]] |
[[sr:Сергеј Сидорски]] |
Вэрсія ад 06:58, 30 кастрычніка 2010
Сяргей Сідорскі | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
19 сьнежня 2003 (в. а. з 10 ліпеня) — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Генадзь Навіцкі |
Першы намесьнік прэм’ер-міністра РБ | |
3 ліпеня 2002 — 10 ліпеня 2003 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 сакавіка 1954 (70 гадоў) Гомель, БССР |
Партыя: | беспартыйны |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (нарадзіўся 13 сакавіка 1954 году ў Гомлі) — прэм'ер-міністар Беларусі. З 10 ліпеня 2003 году выконваў абавязкі прэм’ера замест зьнятага з пасады Генадзя Навіцкага, быў афіцыйна прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам 19 сьнежня 2003 году.
Біяграфія
У 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынэраў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спэцыяліст у вобласьці вакуумна-плязьменных тэхналёгіяў. Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш 40 навуковых прац і манаграфіяў. Акадэмік Міжнароднай інжынэрнай акадэміі. Працоўны шлях пачаў у якасьці электрыка, электраманцёра.
- 1976—1992 гг. — майстар зборачнага цэха, начальнік лябараторыі, начальнік аддзела, намесьнік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага заводу радыётэхналягічнага абсталяваньня.
- 1992—1998 гг. — генэральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Ратон».
- 1998—2001 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
- 2001—2002 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- 2002—2003 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блёк пытаньняў, датычных разьвіцьця прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту і энэргетыкі.
- Зь сьнежня 2003 году па цяперашні час — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
- 8 красавіка 2006 году Савет міністраў на чале зь Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка Аляксандар Лукашэнка занёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэньні Сідорскага прэм’ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацьверджаная беларускім парлямэнтам.
Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае дзьвюх дочак.
Папярэднік Генадзь Навіцкі |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 2003— |
Наступнік — |