Мар’ян Пецюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, выпраўленьне спасылак
д стыль
Радок 1: Радок 1:
'''Мар’ян Пецюкевіч''' ([[24 верасьня]] [[1904]] [[Цяцеркі]], [[Браслаў]]шчына — [[13 верасьня]] [[1983]], [[Торунь]]) — беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч
'''Мар’ян Пецюкевіч''' ([[24 верасьня]] [[1904]] [[Цяцеркі]], [[Браслаў]]шчына — [[13 верасьня]] [[1983]], [[Торунь]]) — беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч.

Навучаўся ў [[Беларуская гімназія ў Радашковічах|беларускай гімназіі ў Радашкавічах]] і [[Беларуская гімназія ў Вільні|беларускай гімназіі ў Вільні]], студыяваў этнаграфію ў Віленскім унівэрсытэце, якую закончыў у [[1938]]. Чалец [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускага Студэнцкага Саюзу]], [[Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры|Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры]], [[Беларускае Навуковае Таварыства|Беларускага Навуковага Таварыства]]. У [[1929]]—[[1931]] першы рэдактар часопіса «[[Шлях Моладзі]]».

Вэрсія ад 23:58, 24 кастрычніка 2010

Мар’ян Пецюкевіч (24 верасьня 1904 Цяцеркі, Браслаўшчына — 13 верасьня 1983, Торунь) — беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч.

Навучаўся ў беларускай гімназіі ў Радашкавічах і беларускай гімназіі ў Вільні, студыяваў этнаграфію ў Віленскім унівэрсытэце, якую закончыў у 1938. Чалец Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага Навуковага Таварыства. У 19291931 першы рэдактар часопіса «Шлях Моладзі».

У 1939 дырэктар Беларускага музэя ў Вільні. У час вайны пэўны час быў павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмяне і выкладчыкам беларускай мовы ў Мэдычным інстытуце ў Новай Вілейцы.

У 1949 арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край. Там паўторна арыштаваны ў 1953 і сасланы ў Варкуту. Вызвалены ў 1957 пасьля перагляду справы.

З’ехаў у Польшчу да сям’і. З 1959 па 1970 працаваў у Этнаграфічным музэі ў Торуні. Пісаў карэспандэнцыі ў беластоцкую «Ніву».

Творы

  • У пошуках зачараваных скарбаў (Вільня 1998)
  • Кара за службу народу (Беласток 20001)
  • Мой дзёньнік. Пра падарожжа ў Рым (Вільня 2007)
  • Сляды незабыўных продкаў (Мінск 2007) — зборнік этнаграфічных артыкулаў
  • Лісты 1956—1982 (Беласток 2005) — лісты да розных асобаў