Заходні Буг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Агульныя зьвесткі: дапасаваньне, пунктуацыя
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: fi:Läntinen Bug
Радок 83: Радок 83:
[[ca:Buh Occidental]]
[[ca:Buh Occidental]]
[[cs:Západní Bug]]
[[cs:Západní Bug]]
[[csb:Bùg]]
[[de:Bug (Fluss)]]
[[de:Bug (Fluss)]]
[[et:Bug]]
[[en:Western Bug]]
[[en:Western Bug]]
[[eo:Okcidenta Bugo]]
[[es:Río Bug Occidental]]
[[es:Río Bug Occidental]]
[[et:Bug]]
[[eo:Okcidenta Bugo]]
[[fi:Bug (joki)]]
[[fr:Bug (rivière)]]
[[fr:Bug (rivière)]]
[[he:הבוג המערבי]]
[[ko:부크 ]]
[[hu:Nyugati-Bug]]
[[id:Sungai Bug (Barat)]]
[[id:Sungai Bug (Barat)]]
[[it:Buh Occidentale]]
[[it:Buh Occidentale]]
[[ko:부크 ]]
[[he:הבוג המערבי]]
[[csb:Bùg]]
[[la:Buga]]
[[la:Buga]]
[[lt:Vakarinis Bugas]]
[[lv:Buga]]
[[lv:Buga]]
[[lt:Vakarinis Bugas]]
[[hu:Nyugati-Bug]]
[[nl:Westelijke Boeg]]
[[nl:Westelijke Boeg]]
[[nn:Vestre Bug]]
[[no:Bug (elv)]]
[[no:Bug (elv)]]
[[nn:Vestre Bug]]
[[pl:Bug]]
[[pl:Bug]]
[[pt:Rio Bug Ocidental]]
[[pt:Rio Bug Ocidental]]
Радок 108: Радок 107:
[[sl:Zahodni Bug]]
[[sl:Zahodni Bug]]
[[sr:Буг]]
[[sr:Буг]]
[[fi:Läntinen Bug]]
[[uk:Західний Буг]]
[[uk:Західний Буг]]

Вэрсія ад 23:49, 23 кастрычніка 2010

Рака
Заходні Буг
Заходні Буг каля Вышкава
Заходні Буг каля Вышкава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верхабуж (Украіна)
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Польшча
Вобласьці Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць
Даўжыня 772 км
Сярэднегадавы сьцёк 127 м³/с
Плошча басэйну 39,4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Заходні Буг на мапе

Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Сярэднярочны расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць па Берасьцейскім Палесьсі і Прыбускай раўніне. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.

Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найвялікшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: рака Мухавец (27%), ракам Лясная (17%), рака Пульва (12%).

Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бускі канал і раку Піна злучаны з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2к м).[1]

У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 зьяўляецца ўсходняй мяжой Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на мяжы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Суднаходства ў нізкай плыні.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

Вонкавыя спасылкі

Заходні Бугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў