Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д даданьне спасылак
Радок 7: Радок 7:
Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце [[Дабравесьце|Добрую Навіну]] аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па [[Таемная вячэра|Апошняй Вячэры]] ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў [[Мэсапатамія|Мэзапатамію]], пасьля ў [[Пэрсія|Пэрсіі]] ён напаткаў [[Сьвяты Сымон|сьв. Сымона]], і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў [[Лібія|Лібіі]] ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.

Парэшткі [[Апостал]]а пахавалі ў [[Рым|Рыме]], дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў [[Базыліка Сьвятога Пятра|базыліцы сьв. Пятра]].
Парэшткі [[Апостал]]а пахавалі ў [[Рым]]е, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Базыліка Сьвятога Пятра|базыліцы Cьв. Пятра|it|Basilica di San Pietro in Vaticano}}.

Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа [[Павал ІІІ (папа рымскі)|Павал ІІІ]] у брэве [[22 верасьня]] [[1548]] удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).
Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа [[Павал ІІІ (папа рымскі)|Павал ІІІ]] у брэве [[22 верасьня]] [[1548]] удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята ([[28 кастрычніка]]).

Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.
Сымбалі сьвятога: рыбацкі [[човен]], [[Каменьне|камяні]], [[крыж]], [[кніга]], [[меч]], [[сякера]], [[булава]] ды [[Кій|кіі]], якімі ён быў забіты.

== Літаратура ==
== Літаратура ==

Вэрсія ад 17:23, 13 кастрычніка 2010

Юда Тадэвуш

Сьвяты Юда Тадэвуш (Юда паходзіць з габрэйскага jehuda - варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).

Сьвяты зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной зь кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.

Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.

Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы Cьв. Пятра[прыбраць шаблён].

Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).

Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.

Літаратура

  • М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. — Мн.: 2003.

Вонкавыя спасылкі

Юда Тадэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў