Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14: Радок 14:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Кніга
* М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. - Мн., 2003.
|аўтар = М.Л. Рунёва.
|загаловак = Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы
|адказны =
|сэрыя =
|спасылка =
|выданьне =
|месца = Мн.
|выдавецтва =
|год = 2003
|том =
|старонак =
|isbn =
|тыраж =
}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 17:12, 13 кастрычніка 2010

Юда Тадэвуш

Сьвяты Юда Тадэвуш (Юда паходзіць з габрэйскага jehuda - варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).

Сьвяты зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной зь кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.

Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.

Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы сьв. Пятра.

Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).

Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.

Літаратура

  • М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. — Мн.: 2003.

Вонкавыя спасылкі

Юда Тадэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў