Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д +картка
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
| Імя = Язэп Аляксандравіч Юхо
| Арыгінал імя =
| Фота =
| Шырыня =
| Подпіс =
| Дата нараджэньня = {{Дата пачатку|19|3|1921|1}}
| Месца нараджэньня = [[Менск]]
| Дата сьмерці = {{Дата пачатку|29|7|2004|1}}
| Месца сьмерці = Менск
| Грамадзянства = [[Беларусь]]
| Навуковая сфэра = [[правазнаўства]]
| Месца працы = [[Юрыдычны факультэт БДУ]]
| Альма-матэр = [[Менскі юрыдычны інстытут]]
| Навуковы кіраўнік =
| Знакамітыя вучні =
| Вядомы як =
| Узнагароды і прэміі =
| Сайт =
}}
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "[[ЗБС Бацькаўшчына]]".
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "[[ЗБС Бацькаўшчына]]".
===Біяграфія===
===Біяграфія===

Вэрсія ад 10:25, 11 кастрычніка 2010

Язэп Аляксандравіч Юхо
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1921 (103 гады таму)
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 29 ліпеня 2004 (19 гадоў таму)
Месца сьмерці Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі юрыдычны інстытут
Занятак гісторык
Навуковая сфэра правазнаўства
Месца працы Юрыдычны факультэт БДУ
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Вучні Таісія Доўнар[d]
Узнагароды

Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".

Біяграфія

Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.

У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.

У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.

Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.

Скончыў вайну ў званьні маёра

Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі.

У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.

У 1954 - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права АН БССР.

Працаваў:

- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;

- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права АН БССР;

- з 1956 дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;

- у 1960-1964 быў намесьнікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;

- працаваў загадчыкам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;

- пасьля прысваеньня яму прафэсарскага званьня ў 1983 прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая спадчына

Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.

1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»

1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове.

Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».


па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча