Валеры Галубовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Валеры Іванавіч Галубовіч''' (нар. 10 кастрычніка 1943, Магілёў) — белар...'
 
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]

Вэрсія ад 12:54, 10 кастрычніка 2010

Валеры Іванавіч Галубовіч (нар. 10 кастрычніка 1943, Магілёў) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафэсар (1997).

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, з 1985 загаднік катэдры эканамічнай гісторыі.

Дасьледуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае разьвіцьцё БССР у 1940—1980-я, гісторыю разьвіцьця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).

Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спэцыяльнасьцяў ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».

Мае каля 90 навуковых і навукова-мэтадычных працаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Літаратура

  • Шыбека, З. «Трэба рабіць эканамічную гісторыю практычнай навукай»: Да 60-годдзя з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Галубовіча / З. Шыбека, В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — №9. — С. 42—43.