Майкл Кейн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: an:Michael Caine
д робат дадаў: gl:Michael Caine
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Брытанскія акторы]]
[[Катэгорыя:Брытанскія акторы]]


[[an:Michael Caine]]
[[ar:مايكل كين]]
[[ar:مايكل كين]]
[[bg:Майкъл Кейн]]
[[an:Michael Caine]]
[[bn:মাইকেল কেইন]]
[[bn:মাইকেল কেইন]]
[[zh-min-nan:Michael Caine]]
[[bg:Майкъл Кейн]]
[[ca:Michael Caine]]
[[ca:Michael Caine]]
[[cs:Michael Caine]]
[[cs:Michael Caine]]
Радок 51: Радок 52:
[[de:Michael Caine]]
[[de:Michael Caine]]
[[en:Michael Caine]]
[[en:Michael Caine]]
[[eo:Michael Caine]]
[[es:Michael Caine]]
[[es:Michael Caine]]
[[eo:Michael Caine]]
[[eu:Michael Caine]]
[[eu:Michael Caine]]
[[fa:مایکل کین]]
[[fa:مایکل کین]]
[[fi:Michael Caine]]
[[fr:Michael Caine]]
[[fr:Michael Caine]]
[[ga:Michael Caine]]
[[ga:Michael Caine]]
[[he:מייקל קיין]]
[[gl:Michael Caine]]
[[hr:Michael Caine]]
[[hr:Michael Caine]]
[[hu:Michael Caine]]
[[id:Michael Caine]]
[[id:Michael Caine]]
[[it:Michael Caine]]
[[it:Michael Caine]]
[[he:מייקל קיין]]
[[ja:マイケル・ケイン]]
[[la:Michael Caine]]
[[la:Michael Caine]]
[[hu:Michael Caine]]
[[mr:मायकेल केन]]
[[mr:मायकेल केन]]
[[nl:Michael Caine]]
[[nl:Michael Caine]]
[[ja:マイケル・ケイン]]
[[no:Michael Caine]]
[[no:Michael Caine]]
[[pl:Michael Caine]]
[[pms:Michael Caine]]
[[pms:Michael Caine]]
[[pl:Michael Caine]]
[[pt:Michael Caine]]
[[pt:Michael Caine]]
[[ro:Michael Caine]]
[[ro:Michael Caine]]
[[ru:Майкл Кейн]]
[[ru:Майкл Кейн]]
[[sh:Michael Caine]]
[[sq:Michael Caine]]
[[simple:Michael Caine]]
[[simple:Michael Caine]]
[[sk:Michael Caine]]
[[sk:Michael Caine]]
[[sq:Michael Caine]]
[[sr:Мајкл Кејн]]
[[sr:Мајкл Кејн]]
[[sh:Michael Caine]]
[[fi:Michael Caine]]
[[sv:Michael Caine]]
[[sv:Michael Caine]]
[[th:ไมเคิล เคน]]
[[th:ไมเคิล เคน]]
Радок 84: Радок 86:
[[vi:Michael Caine]]
[[vi:Michael Caine]]
[[zh:米高·肯恩]]
[[zh:米高·肯恩]]
[[zh-min-nan:Michael Caine]]

Вэрсія ад 16:57, 9 кастрычніка 2010

Майкл Кэйн
Michael Caine
Імя пры нараджэньні Морыс Джозэф Майклўайт
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1933
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор, прадусар
Гады дзейнасьці 1956—зараз
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імпэрыі рыцар-бакаляўр камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры прэмія «Даностыя»[d] (2000) прэмія BAFTA Fellowship[d] (2000) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1983) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — мінісэрыял альбо тэлефільм[d] (1989) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (1999) прэмія «Брытанія»[d] (1990) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі найлепшаму актору[d] (2015) ганаровая прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі[d] (2015) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d]
IMDb ID nm0000323
Сайт michaelcaine.com

Майкл Кэйн (па-ангельску: Michael Caine) - артыстычны псэўданім сэра Морыса Джозэфа Майклўайта (па-ангельску: Sir Maurice Joseph Micklewhite), аднаго з самых запатрабаваных брытанскіх актораў 1960-х і 1970-х гадоў. Гэта адзіны актор (акрамя Джэка Нікалсана), які высоўваўся на саісканьне прэміі «Оскар» у 1960-х, 1970-х, 1980-х, 1990-х і 2000-х гадах.

Нарадзіўся ў лёнданскіх трушчобах 14 сакавіка 1933 г. У школе вучыўся дрэнна, доўгі час бедаваў і падумваў аб тым, каб кінуць акторскі шлях. У веку 30 гадоў нарэшце дасягнуў міжнароднага прызнаньня, згуляўшы лейтэнанта-арыстакрата ў фільме «Зулусы» 1964 г. Па рэкамэндацыі Шона Конэры быў узяты ў фільм "Дасье «Іпкрэс»" на галоўную ролю Гары Палмэра, эксцэнтрычнага шпіёна-лавэласа ў ачках, пасьля сталага культавым персанажам і прататыпам Осьціна Паўэрса. За ролю Альфі ў аднайменным фільме 1966 г. намінаваны на прэмію «Оскар».

Калі асноўнай рысай выкананых Кэйнам у 1960-я гады роляў была ўнутраная высакароднасьць, то на мяжы сямідзесятых ён зьняўся ў дзьвюх вельмі пасьпяховых камэдыях: «Скрыня Пандоры» і «Рабаваньне па-італьянску». У 1972 г. згуляў разам з Лоўрэнсам Аліўе у трагікамэдыі «Гульня на вылет» і ізноў быў намінаваны на «Оскар».

Пачынаючы з другой паловы 1970-х, Кэйна часта папракалі ў неразборлівасьці пры выбары роляў. Шматлікія фільмы зь яго ўдзелам з трэскам праваліліся, але былі і асобныя мастацкія посьпехі: ролі прафэсара-алькаголіка ў «Выхаваньні Рыты» (1983) і прафэсійнага лавэласа ў «Адпетых ашуканцах» (1988) выйгралі па «Залатому глёбусу», а роля фінансіста Эліота ў фільме Вудзі Алена «Ханна і яе сёстры» (1986) прынесла яму доўгачаканы «Оскар», праўда, за ролю другога пляну.

У 1990-я гады кар'ера Кэйна ізноў пайшла ў гару. Ён быў удастоены трэцяга «Залатога глёбуса» за фільм «Галасок» (1998), другога «Оскара» за ролю ў фільме «Правілы вінаробаў» (1999), і ізноў намінаваны на гэтую прэмію за галоўную ролю ў драме «Ціхі амэрыканец» (2002). У 2000 г. быў прысьвечаны каралевай Лізаветай II у рыцары. Сярод апошніх кінапрацаў Кэйна - бацька Осьціна Паўэрса ў трэцім фільме пра пацешнага шпіёна, адстаўны карыкатурыст у фантастычным фільме «Дзіцё чалавечае», прыслужнік Бэтмэна ў блокбастары «Бэтмэн: Пачатак» і пажылы інжынэр ілюзіяў у іншым фільме Крыстафэра Нолана, «Прэстыж».

Цікавыя факты

  • За межамі здымачнай пляцоўкі актор выкарыстоўва сваё сапраўднае імя. У адной з сваіх кніг Кэйн піша, што псэўданім быў абраны ім цалкам выпадкова. Ад яго запатрабавалі назваць псэўданім падчас гутаркі з агэнтам у тэлефоннай будцы. Абараціўшыся, ён убачыў афішу фільма «Мяцеж Кэйна» і машынальна назваў гэтае імя.
  • Па прызнаньні самога Кэйна, яго ўласная любая роля ў кіно - дзядзечка Скрудж у вольнай экранізацыі дзікенсаўскага аповяду «Калядная песня» (1992).

Вонкавыя спасылкі