Кольцы Сатурна: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: vi:Vành đai của Sao Thổ |
д робат выдаліў: vi:Vành đai của Sao Thổ |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
[[lt:Saturno žiedai]] |
[[lt:Saturno žiedai]] |
||
[[ms:Gelang Zuhal]] |
[[ms:Gelang Zuhal]] |
||
[[ja:土星の衛星と環# |
[[ja:土星の衛星と環#.E7.92.B0]] |
||
[[nn:Saturnringane]] |
[[nn:Saturnringane]] |
||
[[oc:Anèls de Saturne]] |
[[oc:Anèls de Saturne]] |
||
Радок 92: | Радок 92: | ||
[[tr:Satürn'ün halkaları]] |
[[tr:Satürn'ün halkaları]] |
||
[[uk:Кільця Сатурна]] |
[[uk:Кільця Сатурна]] |
||
[[vi:Vành đai của Sao Thổ]] |
|||
[[zh:土星環]] |
[[zh:土星環]] |
Вэрсія ад 09:49, 17 верасьня 2010
Кольцы Сатурна — канцэнтрычныя утварэньні рознай яркасьці, як бы ўкладзеныя адзін на аднаго, і ўтвараюць адзіную плоскую сістэму невялікай таўшчыні, якая размяшчаецца ў экватарыяльнай плоскасьці Сатурна. Кольца вакол Сатурна ўпершыню назіраў Г. Галілей у 1610, але з-за нізкай якасьці тэлескопа ён прыняў бачныя па баках плянэты часткі кольца за спадарожнікі Сатурна.
Прырода кольцаў
Правільнае апісаньне кольца Сатурна даў Хрысціян Гюйгенс (1659), а Джавані Касіні неўзабаве паказаў, што яно складаецца з двух канцэнтрычных складнікаў — кольцаў А і В, падзеленых цёмным прамежкам (так званым «дзяленьнем Касіні»). Шмат пазьней (у 1850) амерыканскі астраном У. Бонд адкрыў унутранае слаба сьвятлае кольца С, а ў 1969 было выяўлена яшчэ больш слабое і блізкае да плянэты кольца D. Яркасьць кольца D не перавышае 1/20 яркасьці самога яркага кольца — кольца В. Кольцы размешчаныя на наступных адлегласьцях ад плянэты: А — ад 138 да 120 тыс. км, В — ад 116 да 90 тыс. км, С — ад 89 да 75 тыс. км і D — ад 71 тыс. км амаль да паверхні Сатурна.
Прырода кольцаў Сатурна стала яснай пасьля таго, як ангельскі фізык Джэймс Клерк Максвэл (у 1859) і расейскі матэматык Соф'я Кавалеўская (у 1885) рознымі метадамі давялі, што ўстойлівым існаваньне кольца вакол плянэты можа быць толькі ў тым выпадку, калі яно складаецца з сукупнасьці асобных малых цел: суцэльнае цьвёрдае або вадкае кольца было бы разарванае сілай прыцягненьня плянэты.
Гэтая тэарэтычная выснова ў канцы XIX стагодзьдзі была па-эмпірычнаму пацьверджаны незалежна адзін ад другога А. А. Белапольскім (Расея), Дж. Кілерам (ЗША) і А. Дэландрам (Францыя), якія сфатаграфавалі спектр Сатурна з дапамогай шчыліннага спектрографа і на аснове эфекту Доплера—Фіза выявілі, што вонкавыя часткі кольца Сатурна круцяцца павольней, чым унутраныя. Вымераныя хуткасьці апынуліся роўнымі тым, якія мелі бы спадарожнікі Сатурна, калі бы яны знаходзіліся на тых жа адлегласьцях ад плянэты.
Склад
На працягу 29,5 гадоў з Зямлі кольца Сатурна двойчы бачныя ў максімальным расчыненьні і двойчы надыходзяць пэрыяды, калі Сонца і Зямля знаходзяцца ў плоскасьці кольцаў, і тады кольцы альбо асвятляюцца Сонцам «з рабра», альбо яно для зямнога назіральніка відаць «з рабра». У гэты пэрыяд кольца амаль зусім не бачныя, што сьведчыць аб іх вельмі малой таўшчыні. Розныя даследнікі, засноўваючыся на візуальных і фотаметрычных назіраньнях і іх тэарэтычнай апрацоўцы, прыходзяць да заключэньня, што сярэдняя таўшчыня кольцаў складае ад 10 см да 10 км. Вядома, кольца такой таўшчыні ўбачыць з Зямлі «з рабра» немагчыма. Памеры цьвёрдых цел у кольцах ацэньваюцца ад да см з перавагай груд дыяметрам каля 1 м, што пацьвярджаецца й назіраным адлюстраваньнем радыёхваль ад кольцаў Сатурна.
Хімічны склад рэчыва кольцаў, відаць, аднолькавы ў усіх чатырох складнікаў, розная ў іх толькі ступень запаўненьня прасторы грудамі. Спектр кольцаў Сатурна істотна адрозніваецца ад спектру самога Сатурна; спектр паказвае на падвышаную адбівальную здольнасьць кольцаў у блізкай інфрачырвонай вобласьці (2,1 і 1,5 мкм), што адпавядае адлюстраваньню ад лёду . Можна лічыць, што целы, утваральныя кольцы Сатурна, альбо пакрытыя лёдам або шаццю, альбо складаюцца зь лёду. У апошнім выпадку масу ўсіх кольцаў можна ацаніць у г, гэта значыць на 5 парадкаў менш масы самой плянэты. Тэмпература кольцаў Сатурна, відаць, блізкая да раўнаважкай, гэта значыць да 80°К.
Па апошніх дадзеных, кольцы Сатурна хутка эвалюцыянуюць. Пры параўнаньні здымкаў "Касіні" і "Вояджэраў" былі выяўленыя істотныя зьмены, напрыклад, кольца D стала больш бляклым.
Назва | Адлегласьць да цэнтра Сатурна (км) | Шырыня (км) | Названа ў гонар |
Кольца D | 67 000 - 74 500 | 7 500 | |
Кольца C | 74 500 - 92 000 | 17 500 | |
Шчыліна Кулона | 77 800 | 100 | Шарль Кулон ??? |
Шчыліна Максвэла | 87 500 | 270 | Джэймс Клерк Максвэл |
Кольца B | 92 000 - 117 500 | 25 500 | |
Дзяленьне Касіні | 117 500 - 122 200 | 4 700 | Джавані Касіні |
Шчыліна Гюйгенса | 117680 | 285 - 440 | Хрысціян Гюйгенс |
Кольца A | 122 200 - 136 800 | 14 600 | |
Дзяленьне Энкле | 133 570 | 325 | Іяган Энкле |
Шчыліна Кілера | 136 530 | 35 | Джэймс Кілер |
R/2004 S 1 | 137 630 | ? | |
R/2004 S 2 | 138 900 | ? | |
Кольца F | 140 210 | 30 - 500 | |
Кольца G | 165 800 - 173 800 | 8 000 | |
Кольца E | 180 000 - 480 000 | 300 000 |
Вонкавыя спасылкі
Кольцы Сатурна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў