Мачанка: розьніца паміж вэрсіямі
д →Літаратура: Ў? |
дапаўненьне |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
Калі мачанку гатуюць як самастойную страву, то можна дадаваць у яе закалоты: адвараныя і парэзаныя дробнымі кавалкамі [[Бульба|бульбу]], [[Капуста|капусту]], [[Рэпа|рэпу]]. Закалоту можна падаваць і асобна, тады гародніну пякуць і падаюць цэлымі ці буйнымі кавалкамі. |

Найчасцей мачанку падаюць з [[Бліны|блінамі]]. |
|||
Найпростая мачанка — шкваркавая, якая робіцца з туку са шкваркамі, запраўленага мукой і разбаўленага вадой з цыбуляй і перцам. |
Найпростая мачанка — шкваркавая, якая робіцца з туку са шкваркамі, запраўленага мукой і разбаўленага вадой з цыбуляй і перцам. |
Вэрсія ад 00:36, 3 верасьня 2010
Мача́нка — малочная або мясная страва беларускай кухні.
Мясная
Мачанку вяндлічную гатуюць зазвычай з разнастайных мясных абрэзак (таго, што засталося пасьля прыгатаваньня іншых страваў): копчаных, салёных, сала, вяндліны, каўбасы, абрэзкі з касьцей і г. д. Таму мяса ў мачанку наразаюць вельмі дробнымі кавалкамі. Астатнія складнікі мачанкі — тук, мука ці цэжа, вада. З прысмакаў дадаюць цыбулю, грыбы, кроп, радзей перац і маяран.
Калі мачанку гатуюць як самастойную страву, то можна дадаваць у яе закалоты: адвараныя і парэзаныя дробнымі кавалкамі бульбу, капусту, рэпу. Закалоту можна падаваць і асобна, тады гародніну пякуць і падаюць цэлымі ці буйнымі кавалкамі.
Найчасцей мачанку падаюць з блінамі.
Найпростая мачанка — шкваркавая, якая робіцца з туку са шкваркамі, запраўленага мукой і разбаўленага вадой з цыбуляй і перцам.
Малочная
Гатуюць з сумесі тварагу, вяршкоў, малака і масьлёнкі. У залежнасьці ад узятых прапорцыяў мачанка можа быць гусьцейшая ці радзейшая, кісьлейшая ці саладзейшая.
У мачанку дадаюць вараную бульбу, цыбулю, кроп, малады кмен.
Этымалёгія
Назва паходзіць ад слова макаць, бо зазвычай мачанка ўжываецца не як самастойная страва, а для маканьня ў яе варанае гародніны, дранікаў, аладак, драчоны, праснакоў.
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
- Пахлёбкін У. В. Вялікая энцыкляпэдыя кулінарнага мастацтва. Усе рэцэпты Ў. В. Пахлёбкіна = Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В.В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — дадатковы10 000 ас. — ISBN 978-5-9524-3563-6