Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
Радок 34: Радок 34:
[[ka:ზედა დონის ეროვნული დომენი]]
[[ka:ზედა დონის ეროვნული დომენი]]
[[hu:Országkód szerinti legfelső szintű tartomány]]
[[hu:Országkód szerinti legfelső szintű tartomány]]
[[mr:आंतरजाल प्रत्यय]]
[[arz:رمز الانترنت الدولى]]
[[arz:رمز الانترنت الدولى]]
[[ms:Domain peringkat tinggi kod negara]]
[[ms:Domain peringkat tinggi kod negara]]

Вэрсія ад 02:53, 2 верасьня 2010

Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўнюдамэн верхняга ўзроўню, вылучаны для пэўнай краіны, да прыкладу .by для Беларусі або .de для Нямеччыны.

Рэкамендацыі з нагоды нацыянальных дамэнаў верхняга ўзроўню выкладзеныя ў RFC-1032 ад лістапада 1987 году, а таксама ў RFC-2240. У прыватнасьці, у RFC-1032 паказваецца, што «краіны, якія жадаюць зарэгістраваць дамэн верхняга ўзроўню, павінныя зваць яго па дзьвюхлітараваму коду краіны паводле сьпісу міжнароднага стандарту ISO 3166. Запыты краін на выкарыстанне трохлітарнай формы кода краіны, паказанай у ISO 3166, будуць разгледжаныя ў выпадках, калі гэта трэба, каб прадухіліць магчымыя канфлікты і неразуменьні». На практыцы існуе некалькі выключэньняў з гэтага правіла — існуюць дамэны, якія не супадаюць з кодам ISO 3166, вызначаным для краіны, дамэны для тэрыторый, не прыналежных адной пэўнай дзяржаве.

Рэгістрацыя нацыянальных дамэнаў верхняга ўзроўню зьвязаная з вызначанымі праблемамі, часьцей за ўсё — з прызнаньнем краіны на міжнароднай арэне. Так, канфлікты ўзнікаюць адносна дамэна .tw (Тайвань), дамэна (дагэтуль ня выдадзенага) Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і іншых. Пазыцыя, занятая арганізацыяй-рэгістратарам ICANN, складаецца ў тым, каб адсылаць жадаючых атрымаць дамэн верхняга ўзроўню для дзяржавы да клясыфікатара ISO 3166, пазыцыя адпаведнага камітэта ISO — у тым, каб складаць сьпіс гэтых кодаў, у асноўным абапіраючыся на сьпіс дзяржаваў і залежных тэрыторый, што складаецца статыстычным камітэтам ААН. Такім чынам стандартны шлях атрыманьня дамэна верхняга ўзроўню для новай або непрызнанай дзяржавы зараз павінен пачынацца зь перамоваў з ААН, а сама ICANN зьняла зь сябе адказнасьць за высьвятленьне таго, ці зьяўляецца кандыдат на атрыманьне дамэна верхняга ўзроўню сучаснасьцю дзяржавай або няма.

Некалькі адмысловы (хоць і нефармальна) статус маюць некаторыя дамены, чые скароты сугучныя з тымі або іншымі англамоўнымі скарачэньнямі. Так, дамен Тувалу .tv, шырока выкарыстоўваецца як ненацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для тэлебачаньня, дамэн .fm — для радыё, дамен .md — для мэдыцынскіх структур, а дамэн .la — для арганізацый, зарэгістраваных у Лос-Анджэлесе.