Розьніца паміж вэрсіямі «Буйнічы»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
84 байты дададзена ,  10 гадоў таму
д
д (пошта)
 
== Помнікі і месцы адпачынку ==
У [[1995]] годзе быў адкрыты ''мэмарыяльны комплекс'' «Буйніцкае поле», архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная [[капліца]] вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера «Сьлёз». Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазыцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамэнт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]] ў [[2002]] годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.
 
Паводле задумы мэра Магілёва [[Віктар Шорыкаў|Віктара Шорыкава]] 2 лістапада [[2004]] году ў капліцы адбылося адкрыцьцё маятніка [[Жан Фуко|Фуко]] (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізыка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту А. Ляпін, а вытворцам — інжынэр завода «Тэхнапрыбор» А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар зь нержавеючай сталі ды алюміневы цыфэрблят на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м, пэрыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу<ref>[http://www.mlib.basnet.by/kray/Culture/r16p7.html Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна)] // Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: [[22 мая|22 траўня]] [[2009]]</ref>.
14 152

зьмены

Навігацыйнае мэню