Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыі
W (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1: Радок 1:
'''Яўген Кулік''' ([[31 кастрычніка]] [[1937]] — [[12 студзеня]] [[2002]]) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.
'''Яўген Кулік''' ([[31 кастрычніка]] [[1937]] — [[12 студзеня]] [[2002]]) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.


Нарадзіўся ў [[Менск]]у. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад [[1963]] ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў [[Менск]]у насупраць буынку [[КДБ]], стала ў [[1960]]-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".
Нарадзіўся ў [[Менск]]у. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад [[1963]] ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў [[Менск]]у насупраць будынку [[КДБ]], стала ў [[1960]]-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".


== Творчасьць ==
== Творчасьць ==

Вэрсія ад 01:41, 26 жніўня 2010

Яўген Кулік (31 кастрычніка 193712 студзеня 2002) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.

Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку".

Творчасьць

Вельмі вядомы яго графічныя нізкі “Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, “Паўстаньне 1863 г. у Беларусі”. У 1970-80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: “Слова аб палку Ігаравым”, “Ад гоману бароў” Александровіча, “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык” Багдановіча, “Сонечны клубочак” Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага.

У 1991-ым гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу "Пагоня".

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адктыты помнік Куліку.[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі