Вялікі бар’ерны рыф: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д +катэгорыя, глядзіце ВП:ІА
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pnb:گریٹ بیریئر ریف
Радок 81: Радок 81:
[[no:Great Barrier Reef]]
[[no:Great Barrier Reef]]
[[nn:Det store barriererevet]]
[[nn:Det store barriererevet]]
[[pnb:گریٹ بیریئر ریف]]
[[pl:Wielka Rafa Koralowa]]
[[pl:Wielka Rafa Koralowa]]
[[pt:Grande Barreira de Coral]]
[[pt:Grande Barreira de Coral]]

Вэрсія ад 04:37, 22 жніўня 2010

Выгляд Вялікага бар’ернага рыфу з космасу

Вялі́кі бар’е́рны рыф — найвялікшы ў сьвеце каралавы рыф, знаходзіцца на ўсходзе ад узьбярэжжа Аўстраліі. Гэта найвялікшае на Зямлі стварэньне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу (як белая смуга ў блакітным акіяне).

Агульныя зьвесткі

Шырыня рыфу — ад 300 мэтраў да 2 кілямэтраў, а адлегласьць ад кантынэнту складае 8—180 км. Складаецца ён з каля 2500 асобных рыфаў і каля 1000 выспак. Агульная плошча Вялікага бар’ернага рыфу складае 230 тыс.км². Дасьледаваньні, якія вяліся на рыфах, выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 мэтраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн. гадоў, а некаторых — да 18 млн гадоў.

Натуральнае асяродзьдзе

Марская зорка

Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, больш за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасьцяў і 215 гатункаў птушак. Вялікшыя выспы пакрыты густой трапічнай расьліннасьцю. Вялікі бар’ерны рыф — гэта адно з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.

З 26 кастрычніка 1981 году як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park) Вялікі бар’ерны рыф уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Плошча парка, якая ахоўваецца ЮНЭСКА, складае 346 000 км².

Тыпы рыфаў

Рыфы дзеляцца на тры тыпы:

  • прыбрэжныя — фармуюцца каля ўзьбярэжжаў выспаў ці кантынэнтаў;
  • бар’ерныя — далей ад берага;
  • акіянічныя — у акіяне.

Адкрывальнікі Вялікага бар’ернага рыфу

Вонкавыя спасылкі

Вялікі бар’ерны рыфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў