Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
д →Вонкавыя спасылкі: +2 катэгорыі |
+шаблён |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Арганізацыя |
|||
| назва = Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь |
|||
| выява = |
|||
| рамка выявы = |
|||
| памер выявы = |
|||
| альтэрнатыўны тэкст выявы = |
|||
| подпіс выявы = |
|||
| мапа = |
|||
| памер мапы = |
|||
| альтэрнатыўны тэкст мапы = |
|||
| подпіс мапы = |
|||
| мапа 2 = |
|||
| абрэвіятура = МЗС РБ |
|||
| дэвіз = |
|||
| папярэднік = |
|||
| наступнік = |
|||
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|25|8|1991|Паказаць колькасьць гадоў}} |
|||
| дата спыненьня існаваньня = |
|||
| тып = |
|||
| юрыдычны статус = |
|||
| мэта = |
|||
| штабкватэра = [[Менск]], вул. Леніна, д. 19 |
|||
| месцазнаходжаньне = |
|||
| каардынаты = |
|||
| дзейнічае ў рэгіёнах = |
|||
| сяброўства = |
|||
| афіцыйныя мовы = |
|||
| генэральны сакратар = |
|||
| пасада кіраўніка = Міністар |
|||
| імя кіраўніка = [[Сяргей Мартынаў]] |
|||
| пасада кіраўніка 2 = Першы намесьнік міністра |
|||
| імя кіраўніка 2 = [[Ігар Петрышэнка]] |
|||
| пасада кіраўніка 3 = Намесьнік міністра |
|||
| імя кіраўніка 3 = [[Сяргей Алейнік]] |
|||
| пасада кіраўніка 4 = Намесьнік міністра |
|||
| імя кіраўніка 4 = [[Валер Варанецкі]]<ref>[http://www.mfa.gov.by/print/ru/contacts/pr/ Прыём грамадзянаў] // Сайт Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref> |
|||
| асноўныя асобы = |
|||
| кіроўны орган = |
|||
| матчыная кампанія = |
|||
| зьвязаныя кампаніі = |
|||
| бюджэт = |
|||
| колькасьць супрацоўнікаў = |
|||
| колькасьць валянтэраў = |
|||
| сайт = [http://www.mfa.gov.by mfa.gov.by] |
|||
| заўвагі = |
|||
| колішняя назва = |
|||
}} |
|||
'''Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь''' (МЗС Беларусі) — [[міністэрства]] ўраду [[Беларусь|Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы. Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады [[прэзыдэнт]]ам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З [[21 сакавіка]] [[2003]] году пасаду міністра займае [[Сяргей Мартынаў]]. |
'''Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь''' (МЗС Беларусі) — [[міністэрства]] ўраду [[Беларусь|Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы. Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады [[прэзыдэнт]]ам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З [[21 сакавіка]] [[2003]] году пасаду міністра займае [[Сяргей Мартынаў]]. |
||
Вэрсія ад 14:32, 21 жніўня 2010
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МЗС РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Леніна, д. 19 |
Міністар | Сяргей Мартынаў |
Першы намесьнік міністра | Ігар Петрышэнка |
Намесьнік міністра | Сяргей Алейнік |
Намесьнік міністра | Валер Варанецкі[1] |
Сайт | mfa.gov.by |
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь (МЗС Беларусі) — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы. Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З 21 сакавіка 2003 году пасаду міністра займае Сяргей Мартынаў.
Склад
- Цэнтральны апарат — 4 галоўныя ўправы, 16 управаў, па адным дэпартамэнце, сакратарыяце ды службе[2];
- 60 дыпляматычных прадстаўніцтваў у 47 дзяржавах — 45 амбасадаў, 7 сталых прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях, 7 генэральных консульстваў ды адно консульства, а таксама 12 аддзяленьняў амбасадаў[3];
- Нацыянальны цэнтар маркетынгу і кан'юнктуры цэнаў (НЦМКЦ).
Задачы
- ажыцьцяўленьне адзінай вонкавай палітыкі;
- забеспячэньне дзяржаўных зацікаўленасьцяў у міжнародных дачыненьнях;
- карыснае прадстаўленьне ўрада ў дачыненьнях зь іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
- узгадненьне ўзаемінаў зь імі управаў ураду;
- ахова зацікаўленасьцяў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў дзяржавы за мяжою;
- спрыяньне прасоўваньню замежных гаспадарчых зацікаўленасьцяў дзяржавы;
- плянаваньне вонкавай дзейнасьці;
- падача прапановаў прэзыдэнту, ураду й Нацыянальнаму сходу аб рэагаваньні на чыньнікі й кірункі міжнароднага разьвіцьця ды стратэгічных напрамках вонкавай супрацы;
- забесьпячэньне выкананьня іх пастановаў аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
- узгадненьне ўтварэньня ды зьмены органамі ўлады дамоўна-прававой асновы дачыненьняў з іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
- нагляд за ды спрыяньне выкананьню органамі ўлады міжнародных дамоваў дзяржавы;
- узгадненьне працы па ўступленьні дзяржавы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю;
- кіраваньне дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі дзяржавы;
- выдача зьвестак аб умовах вонкавагаспадарчай дзейнасьці;
- спрыяньне разьвіцьцю падмуркаў вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
- узгадненьне ўтварэньня парадка гандлю таварамі з іншымі дзяржавамі;
- спрыяньне прыцягненьню замежных укладаньняў;
- спрыяньне супрацы грамадзкіх аб'яднаньняў з суайчыньнікамі за мяжою.
Паўнамоцтвы
- запыт зьвестак;
- загадваньне падначаленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
- нарады аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы з зацікаўленымі ўстановамі й адмыслоўцамі;
- ухваленьне ведамственных пастановаў ды праверка іх выкананьня;
- ухваленьне супольных зь іншымі ўправамі ўраду пастановаў;
- прыём справаздачаў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы аб вонкавай дзейнасьці;
- стварэньне друкаваных выданьняў;
- стварэньне ведамственных узнагародаў;
- стварэньне, ператварэньне й скасаваньне падначаленых установаў[4].
Мінуўшчына
Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году МЗС больш як тры гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 25 кастрычніка 1988 г. № 302. 30 чэрвеня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 343 аб новай уставе МЗС, паводле якой прэзыдэнт упаўнаважваўся прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў пры згодзе Вярхоўнага Савета[5]. Рада міністраў скасавала гэтую ўставу Пастановай ад 4 лютага 1999 году № 189[6]. Паводле дзейнай Пастановы Рады міністраў ад 31 ліпеня 2006 г. № 978 міністар прызначаецца й звальняецца прэзыдэнтам адзінаасобна[4].
Дыпляматычная служба
Міністар наймае дыпляматаў зь ліку грамадзянаў, якія:
- маюць вышэйшую адукацыю,
- валодаюць дзьвюма замежнымі мовамі,
- валодаюць інфармацыйнымі тэхналёгіямі,
- ня маюць абмежаваньняў для працы з дзяржаўнымі таямніцамі.
Ня менш як праз год працы дыплямат дапускаецца да прызначэньня ў дыпляматычнае прадстаўніцтва пры наяўнасьці двухгадовага стажу кіроўцы. Працягласьць працы ў прадстаўніцтве на пасадзе да першага сакратара або консула ўлучна складае да 3 год, на пасадзе дарадцы, старшага дарадцы ды дарадцы-пасланьніка — да 4 год, а надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара, сталага прадстаўніка пры міжнароднай арганізацыі ды генэральнага консула — да 5 год. Надзвычайныя і паўнамоцныя амбасадары й сталыя прадстаўнікі пры міжнародных арганізацыях прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра, кіраўнік дэпартамэнта вонкаваэканамічнай дзейнасьці, пасланьнікі, павераныя ў справах, дарадцы-пасланьнікі ды генэральныя консулы — Радаю міністраў[7].
Крыніцы
- ^ Прыём грамадзянаў // Сайт Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
- ^ (рас.)Цэнтральны апарат Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь // Сайт МЗС Беларусі. Дата доступу: 18 жніўня 2010.
- ^ (рас.)Гісторыя МЗС Беларусі // Сайт МЗС Беларусі. Дата доступу: 18 жніўня 2010.
- ^ а б (рас.)Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 978 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 18 жніўня 2010.
- ^ (рас.)Пастанова Кабінэта міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1995 г. № 343 // Сайт «Беларускі прававы партал». Дата доступу: 18 жніўня 2010.
- ^ (рас.)Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1999 г. № 189 // Сайт «Бусел». Дата доступу: 18 жніўня 2010.
- ^ (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 траўня 2008 г. № 276 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 18 жніўня 2010.
Вонкавыя спасылкі
- (рас.)МЗС Беларусі
- (рас.)Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь
- (рас.)Нацыянальны цэнтар маркетынгу і кан'юнктуры цэнаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |