Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
мус
 
W (гутаркі | унёсак)
+шаблён, намесьнікі
Радок 1: Радок 1:
{{Арганізацыя
| назва = Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
| выява = MUS Belarus crest.PNG
| рамка выявы =
| памер выявы = 100 пкс
| альтэрнатыўны тэкст выявы =
| подпіс выявы =
| мапа =
| памер мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы =
| подпіс мапы =
| мапа 2 =
| абрэвіятура = МУС РБ
| дэвіз =
| папярэднік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|25|8|1991|Паказаць колькасьць гадоў}}
| дата спыненьня існаваньня =
| тып =
| юрыдычны статус =
| мэта = забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
| штабкватэра = [[Менск]], вул. Гарадзкі вал, д. 2
| месцазнаходжаньне =
| каардынаты =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| сяброўства =
| афіцыйныя мовы =
| генэральны сакратар =
| пасада кіраўніка = Міністар
| імя кіраўніка = [[Анатоль Куляшоў]]
| пасада кіраўніка 2 = Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі
| імя кіраўніка 2 = [[Алег Пякарскі]]
| пасада кіраўніка 3 = Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі
| імя кіраўніка 3 = [[Яўген Поўдзень]]
| пасада кіраўніка 4 = Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі
| імя кіраўніка 4 = [[Валер Гайдукевіч]]<ref>{{ref-ru}}[http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30100780 Графік прыёму грамадзянаў, індывідуальных прадпрымальнікаў ды юрыдычных асобаў кіроўным складам МУС РБ] // Сайт Управы зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref>
| асноўныя асобы =
| кіроўны орган = Калегія
| матчыная кампанія =
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт =
| колькасьць супрацоўнікаў =
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://www.mvd.gov.by mvd.gov.by]
| заўвагі =
| колішняя назва =
}}
'''Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь''' (МУС Беларусі) — ведамства ўраду [[Беларусь|Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў [[прэзыдэнт]]ам. З [[2 чэрвеня]] [[2009]] году пасаду міністра займае [[Анатоль Куляшоў]].
'''Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь''' (МУС Беларусі) — ведамства ўраду [[Беларусь|Беларусі]], упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў [[прэзыдэнт]]ам. З [[2 чэрвеня]] [[2009]] году пасаду міністра займае [[Анатоль Куляшоў]].


Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных намесьнікаў ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара [[Рада Бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь]]. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.
Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў<ref>{{ref-ru}}[http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=P30100780 Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780] // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.</ref> ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара [[Рада Бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь]]. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.


==Склад==
==Склад==
Радок 21: Радок 68:


==Паўнамоцтвы==
==Паўнамоцтвы==
[[Выява:МВД РБ.JPG|міні|right|240пкс|Сядзіба МУС Беларусі]]
#падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў аб захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
#падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў аб захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
#нагляд за дзейнасьцю падначаленых установаў;
#нагляд за дзейнасьцю падначаленых установаў;

Вэрсія ад 14:10, 21 жніўня 2010

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МУС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Мэта забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі
Штаб-кватэра Менск, вул. Гарадзкі вал, д. 2
Міністар Анатоль Куляшоў
Першы намесьнік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Алег Пякарскі
Намесьнік міністра — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Поўдзень
Намесьнік міністра — загадчык унутранымі войскамі Валер Гайдукевіч[1]
Кіроўны орган Калегія
Сайт mvd.gov.by

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (МУС Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць змаганьне супраць злачыннасьці, ахову грамадзкага парадку й забесьпячэньне грамадзкай бясьпекі. Міністар унутраных справаў ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 2 чэрвеня 2009 году пасаду міністра займае Анатоль Куляшоў.

Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 5 намесьнікаў[2] ды начальнікаў дэпартамэнтаў МУС, а таксама намесьніка дзяржаўнага сакратара Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у тры месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ды ажыцьцяўляюцца загадамі й пастановамі міністэрства.

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 дэпартамэнты, 11 галоўных управаў, 11 управаў і адзін аддзел[3];
  2. 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менска;
  3. Установы забесьпячэньня — аўтагаспадарка, рэдакцыя, друкарня, лякарня, паліклініка, санаторый, праектная ўстанова, акадэмія, Магілёўскі вышэйшы каледж, Цэнтар падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ЦППКПК), двое ясьляў-садкоў.

Задачы

  1. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне абароны зацікаўленасьцяў дзяржавы ад злачынных замахаў, а таксама ахова грамадзкага парадку й забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі;
  2. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне абароны жыцьця, здароўя, гонару, годнасьці, правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, забесьпячэньня іх асабістай і маёмаснай бясьпекі, а таксама абарона правоў і законных зацікаўленасьцяў юрыдычных асобаў;
  3. кіраваньне й забесьпячэньне законнасьці ў дзейнасьці падначаленых установаў;
  4. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне папярэджаньня, выяўляньня ды спыненьня злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэньняў, а таксама расьсьледаваньня крымінальных справаў ды вядзеньня адміністрацыйных;
  5. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў;
  6. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, а таксама спагнаньняў;
  7. упарадкаваньне грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  8. наладжаньне ідэалягічнага ўзьдзейньня на супрацоўнікаў падначаленых установаў;
  9. умацаваньне забясьпечанасьці падначаленых установаў;
  10. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і звольненых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў.

Паўнамоцтвы

Сядзіба МУС Беларусі
  1. падача ў іншыя дзяржаўныя ўстановы прапановаў аб захадах па змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  2. нагляд за дзейнасьцю падначаленых установаў;
  3. абагульненьне ўжыцьця заканадаўства аб змаганьні супраць злачыннасьці, ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  4. ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамственных пастановаў, а таксама ўдзел у распрацоўцы законаў;
  5. узгадненьне дзейнасьці іншых ведамстваў ураду ў галіне змаганьня супраць злачыннасьці, аховы грамадзкага парадка ды забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі;
  6. наладжаньне ўзаемадзеяньня падначаленых установаў з грамадзянамі ды юрыдычнымі асобамі;
  7. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне вышуку злачынцаў, правапарушальнікаў, падазраваных, абвінавачаных ды зьніклых асобаў, папярэдняга сьледства й дазнаньня па крымінальных справах, а таксама вядзеньня адміністрацыйнага працэсу;
  8. наладжаньне правядзеньня дасьледаваньняў ды ацэнак рэчываў, крымінальных справаў ды справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
  9. забесьпячэньне ўтварэньня й вядзеньня збораў даведак, прафіляктычнага, апэратыўнага ды крыміналістычнага ўлікаў, а таксама адзінага збору дадзеных аб правапарушэньнях;
  10. забесьпячэньне правядзеньня падначаленымі ўстановамі дактыляскапічнага ўліку;
  11. кіраваньне сіламі й сродкамі падначаленых установаў пры правядзеньні агульнадзяржаўных ды абласных захадаў па ахове грамадзкага парадка ды забесьпячэньні грамадзкае бясьпекі;
  12. наладжаньне ды ажыцьцяўленьне змаганьня супраць тэрарызму, арганізаванай злачыннасьці й хабарніцтва, а таксама супрацьдзеяньня экстрэмізму ды гандлю людзьмі;
  13. забесьпячэньне абароны судзьдзяў, службоўцаў праваахоўных ды кантрольных органаў, а таксама іх сваякоў, як і бясьпекі ўдзельнікаў крымінальага працэсу, паспрыяўшых сьледству й вышуку асобаў, а таксама іх сваякоў ды маёмасьці ад злачынных замахаў;
  14. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне захадаў па ўпарадкаваньні грамадзянства, перасяленьня ды ахоўнай дзейнасьці;
  15. наладжаньне й ажыцьцяўленьне нагляду за выкананьнем правілаў адкрыцьця й працы падведамственных месцаў, абаротам зброі, баепрыпасаў, наркотыкаў ды псыхатропных рэчываў, а таксама за выкананьнем правілаў ды забесьпячэньнем бяспекі дарожнага руху, улікам транспартных сродкаў ды выдачаю пасьведчаньняў кіроўцы;
  16. наладжаньне выкананьня ды адбыцьця пакараньня, трыманьня пад вартаю ды памілаваньня;
  17. ліцэнзаваньне;
  18. удзел у заключэньні міжведамственных міжнародных дамоваў;
  19. удзел у забесьпячэньні выкананьня вайсковага абавязку;
  20. наладжаньне правядзеньня ў падначаленых установах захадаў па забесьпячэньні парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  21. наладжаньне й забесьпячэньне ўласнай бясьпекі;
  22. парадкаваньне падведамственнай адукацыі;
  23. ажыцьцяўленьне захадаў па папярэджаньні правапарушэньняў у падначаленых установах;
  24. забесьпячэньне прававой абароны ды падтрымкі дзейных і былых супрацоўнікаў, а таксама іх сем'яў;
  25. наладжаньне й нагляд за мерапрыемствамі па папярэджаньні хваробаў ды лячэньні супрацоўнікаў ды іх сем'яў, а таксама санітарны нагляд у падначаленых установах;
  26. распрацоўка й вынясеньне на разгляд прэзыдэнту нормаў ды парадкаў забесьпячэньня падначаленых установаў[4].

Крыніцы

  1. ^  (рас.)Графік прыёму грамадзянаў, індывідуальных прадпрымальнікаў ды юрыдычных асобаў кіроўным складам МУС РБ // Сайт Управы зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  2. ^  (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  3. ^  (рас.)Будова Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь // Сайт Управы зьвестак і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі. Дата доступу: 21 жніўня 2010.
  4. ^  (рас.)Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сьнежня 2007 г. № 611 // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 21 жніўня 2010.

Вонкавыя спасылкі

 (рас.)Сайт МУС Беларусі (Управа зьвестак і грамадзкіх сувязяў)