Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Творчасьць: дапаўненьне
Радок 50: Радок 50:
Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў [[Шэксьпір|шэксьпіраўскай]] трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «[[У Швайцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпту]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Лібан]]у (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.

У канцы [[1830-я|1830-х]] гадоў Славацкі ў лісьце да Зыгмунта Красінскага абвясьціў напісаньне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласьціся з шасьці трагедый ці драматычных хронік»<ref>E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3 {{ref-pl}}</ref>. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзэнтуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцый, легендаў і гісторыі [[славянаў|славянаў]] [[Паганства|паганскіх]] часоў<ref>A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144 {{ref-pl}}</ref>. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзьве рамантычныя трагедыі — «[[Балядына]]» ([[1839]]) і [[Ліля Вэнэда]] ([[1840]]).

У [[1844]] годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філязофскі выклад «[[Гэнэзіс з Духа]]». У творчасьці паэта пачаўся пэрыяд інтэнсіўнай працы над «генэзіснай філязофіяй». «Генэзійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, зь якіх увагі заслугоўваюць: «[[Самуэль Збароўскі]]» і «[[Кароль-Дух]]». Абедзьве працы маюць арыгінальную філязоўскую сыстэму аўтара зь дзьвюх розных перспэктываў: [[экзыстэнцыялізм|экзыстэнцыяльнай]], якая датычыцца людзкой адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.

Юльюш Славацкі зь юнацтва быў перакананы ў сваёй паэтычнай геніяльнасьці, а таксама прызначэньнем да ролі правадыра народа, гэтае перакананьне распальвала ў ім маці, Салямэя. Сказам паэта існуюць дзьве дарогі да спазнаньня абсалюту. Першая гэта навуковае спазнаньне, якое зьяўляецца аднак толькі часткай і вымагае крапатлівых, доўгіх дасьледаваньняў; другая ж заключаецца ў адкрыцьцях, якія патрабуюць ведаў пра сусьвет. Адкрыцьцё зьўляецца аднак уласьцівасьцю выбітных індывідаўумаў — адсюль перакананьні Славацкага — натхнёныя паэты павінны прымаць ролю духоўнага правадыра часткі народу.

== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 00:51, 19 жніўня 2010

Юльюш Славацкі
польск. Juliusz Słowacki
Славацкі, пасьля 1831
Славацкі, пасьля 1831
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 верасьня 1809(1809-09-04)[1][2][3][…]
Памёр 3 красавіка 1849(1849-04-03)[1][5] (39 гадоў) або 4 красавіка 1849(1849-04-04)[6] (39 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Эўзэбіюш Славацкі[d]
Салямэя Славацкая[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург
Гады творчасьці 18301849
Кірунак рамантызм
Мова польская мова[7]
Значныя творы Кардыян
Бэнёўскі
Балядына
Подпіс Выява аўтографу
[[::pl:s:Juliusz Słowacki|Творы]] ў Вікікрыніцах

Юльюш Славацкі (па-польску: Juliusz Słowacki; 4 верасьня 1809, Крэменец, Падольская губэрня, зараз Тэрнопальская вобласьць, Украіна — 3 сакавіка 1849, Парыж) — польскі паэт і драматург, прылічваецца да найвялікшых польскіх паэтаў эпохі Рамантызму ў шэрагу з Адама Міцкевічам, Зыгмунтам Красінскім і Цыпрыянам Норвідам. Ягоным творам уласьцівыя элемэнты славянскіх паганскіх традыцыяў, містыцызму і арыенталізму.

Біяграфія

Маладосьць

Ляліва — герб сям'і Славацкага
Юльюш Славацкі

Нарадзіўся ў Крэменцы ў паўднёва-ўсходняй частцы былой Рэчы Паспалітай. Яго бацька, Эўзэбіюш, быў прафэсарам літаратуры ў Крэменскім ліцэі і Віленскім унівэрсытэце. Маці Славацкага, Салямэя зь Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасьля сьмерці мужа займалася выхаваньнем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфэра захапленьня творчасьцю клясыкаў, што мела важны ўплыў на пазьнейшыя зьмены сьветапогляду творцы «Караля-Духа». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салямэя выйшла замуж другі раз, за лекара Аўгуста Бэкю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салёну, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раньнім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўнівэрсытэту. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам перад яго дэпартацыяй зь Летувы. Пасьля юрыдычнай адукацыі ў Вільні 1 лютага 1829 году прыехаў у Варшаву. 30 сакавіка атрымаў пасаду юрыста ва Ўрадавай Камісыі Прыбытку і Скарбу. Пасьля выбуху лістападаўскага паўстаньня, 9 студзеня 1831 году працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпляматычным Бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. 8 сакавіка накіраваўся ў Лёндан з дыпляматынай місіяй ад Нацыянальнага Ўраду.

Эміграцыя

Салямэя Славацкая, маці паэта

Паэта застаўся ў эміграцыі ў Францыі, дзе дэбютаваў у 1830 годзе паэтычным раманам «Хуґо». У 1833—1835 гады знаходзіўся ў Швайцарыі наЖэнэўскім возеры (выдае 3 том паэзіі); закахаўся ў Мар’ю Вадзінскую. У Швайцарыі прабыў да 1838 году, вандраваў па Італіі, Грэцыі, Эгіпце, Палестыне і Сырыі. Падчас побыту ў Рыме (дзе ён быў да 22 лютага 1836) жыў у доме на Вія дэль Бабуно 165. У час знаходжаньня ў Італіі наладзіў сяброўства з Зыгмунтам Красінскім, які зрабіўся першым сапраўдным крытыкам творчасьці Славацкага[8]. У рэшце рэшт надоўга асеў у Парыжы. Нягледзячы на тое, што быў хворы, рушыў у 1848 годзе ў Вялікапольшчу, каб прыняць удзел у паўстаньні, аднак яго намерам не было суджана спраўдзіцца. Тады ён апошні раз спаткаўся з маці ў Вроцлаве. Ніколі не ажаніўся. Быў тыповым ранцье. Высылаемыя маткай грошы ўмела памнажаў, інвэстуючы іх на парыскай біржы, між іншым, у акцыі ліёнскай чыгункі. Гэта дазволіла яму атрымаць пэўную грашовую незалежнасьць. Дазволіла гэта таксама Славацкаму ня толькі выдаваць уласную тврчасьць, але перадусім прысьвяціць сябе гэтай творчасьці.

Пахаваньне

Юльюш Славацкі быў пахаваны на парыскім цьвінтары Манмартр, дзе спачываў да 14 чэрвеня 1927 году. Адноўленую, першапачатковую магілу Юльюша Славацкага, спраектаваную францускім мастаком Charles'а Pétiniaud-Dubos можна паглядзець на гэтых могілках. У 1927 годзе прах Славацкага па загаду маршалка Юзафа Пілсудзкага быў перавезены ў Польшчу. Яго труна плыла па Вісьле з Гданьска да Кракава на караблі «Міцкевіч», які затрымліваўся ў шматлікіх рачных портах, дзе мясцовыя жыхары выказвалі пашану праху паэта. Сёлета 28 чэрвеня на дзядзінцы Вэвльскага катэдральнага сабору адбылася ўрачыстая пахавальная цырымонія. На ейным заканчэньні Юзаф Пілсудзкі прамовіў цытаваныя шмат разоў словы: «Ад імя Ўраду Рэчы Паспалітай раю Панам аднесьці труну Юльюша Славацкага да каралеўскага склепу, бо ён быў роўным каралям». Яго прах быў пакладзены каля праху Адама Міцкевіча ў Склепе нацыянальных прарокаў у Вэвльскім саборы. Быў улюбёным паэтам Юзафа Пілсудзкага.

Творчасьць

Магіла Славацкага на парыскім цьвінтары Манмартр. Фота чэрвеня 2006 году

Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.

На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай клясыцыстаў, якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як Лорд Байран ці Пэрсі Біш Шэлі, а з Вальтэра. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)[9]. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго забойства змоўнікамі, князямі Транятам і Даўмонтам. Месца дзеяньня — Наваградзкі замак.

Творчасьць Славацкага гэтага пэрыяду абапірался на асьветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязоўскіх поглядах Фрэнсіс Бэкан, Рэнэ Дэкарта, Бэнэдыкта Спінозы, Нікало Мак'явэлі ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сьцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасьць злом, якая зь цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.

Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна, Мора і Спэнсэра, чым яго арыгінальнымі кампазыцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна 1825 годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесьцю «Хуґо» ў 1830 годзе. У 1832 годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца 1833 годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасьці, утрымліваюць і ягоныя раньнія паэтычныя аповесьці (між іншым, «Зьмяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Сьцюарт»); яны аднак не выклікалі цікавасьці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасьць Славацкага пачынае зьмяняцца; у лісьце да маці ад 20 кастрычніка 1835 году паэт пісаў: «зьненавідзеў мае першыя творы (...) разьвілося ўва мне нейкае новае прыгожае пачуцьце».

Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» Міцкевіча. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі звяртацца да ўзораў шэксьпіраўскай трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «У Швайцарыі» (18351836) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да Італіі, Грэцыі, Эгіпту, Палестыне і Лібану (там быў напісаны «Анхелі»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі (18371838) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «Бацька зачумленых» (1839), «Вацлаў». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.

У канцы 1830-х гадоў Славацкі ў лісьце да Зыгмунта Красінскага абвясьціў напісаньне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласьціся з шасьці трагедый ці драматычных хронік»[10]. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзэнтуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцый, легендаў і гісторыі славянаў паганскіх часоў[11]. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзьве рамантычныя трагедыі — «Балядына» (1839) і Ліля Вэнэда (1840).

У 1844 годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філязофскі выклад «Гэнэзіс з Духа». У творчасьці паэта пачаўся пэрыяд інтэнсіўнай працы над «генэзіснай філязофіяй». «Генэзійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, зь якіх увагі заслугоўваюць: «Самуэль Збароўскі» і «Кароль-Дух». Абедзьве працы маюць арыгінальную філязоўскую сыстэму аўтара зь дзьвюх розных перспэктываў: экзыстэнцыяльнай, якая датычыцца людзкой адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.

Юльюш Славацкі зь юнацтва быў перакананы ў сваёй паэтычнай геніяльнасьці, а таксама прызначэньнем да ролі правадыра народа, гэтае перакананьне распальвала ў ім маці, Салямэя. Сказам паэта існуюць дзьве дарогі да спазнаньня абсалюту. Першая гэта навуковае спазнаньне, якое зьяўляецца аднак толькі часткай і вымагае крапатлівых, доўгіх дасьледаваньняў; другая ж заключаецца ў адкрыцьцях, якія патрабуюць ведаў пра сусьвет. Адкрыцьцё зьўляецца аднак уласьцівасьцю выбітных індывідаўумаў — адсюль перакананьні Славацкага — натхнёныя паэты павінны прымаць ролю духоўнага правадыра часткі народу.

Крыніцы

  1. ^ а б Juliusz Słowacki // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Juliusz Słowacki // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Juliusz Słowacki // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б Словацкий Юлиуш // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  6. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  7. ^ CONOR.SI
  8. ^ Stanisław Makowski, Juliusz Słowacki, w:Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny, t. II Warszawa 1985, s. 376.  (пол.)
  9. ^ Слова вось Міндоўга... // Наша Ніва, 26 лютага 2010
  10. ^ E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3  (пол.)
  11. ^ A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

Юльюш Славацкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў