Кастусь Езавітаў: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Катэгорыя:Міністры па вайсковых справах БНР |
|||
Радок 63: | Радок 63: | ||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
||
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]] |
[[Катэгорыя:Вайскоўцы БНР]] |
||
[[Катэгорыя:Міністры па вайсковых справах БНР]] |
|||
[[Катэгорыя:Міністры БНР]] |
[[Катэгорыя:Міністры БНР]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія генэралы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія генэралы]] |
Вэрсія ад 19:56, 17 жніўня 2010
Кастусь Барысавіч Езавітаў | |
Міністар абароны БНР | |
---|---|
Вайсковы міністар ва ўрадзе Беларускай Цэнтральнай Рады | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 лістапада 1893 Дзьвінск, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
23 траўня 1946 Менск, БССР |
Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада |
Адукацыя: | |
Кастусь Барысавіч Езавітаў (5 лістапада 1893, Дзьвінск (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) — 23 траўня 1946, НКУС БССР, Менск, СССР) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камэндантам Менску. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэсу і дзейнасьць па стварэньні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.
Пасьля адступленьня бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).
У 1919—1920 гадох быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне генэрал-маёра.
У 1921—1944 гадох жыў у Рызе, узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).
У Другую сусьветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі 23 траўня 1946, па іншых зьвестках расстраляны.
Творчасьць
Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.
Літаратура
- Герасімаў В. Да праўды светлай, братка, йдзі!. — Полымя №2. — 1994.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Міхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцін Езавітаў: матэрыялы да біяграфіі. — Маладосць №1. — 1995.
- Чэмер А. [Анішчык А.] Партрэты. — Вільня: 2001.
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Асобы па альфабэце
- Вайскоўцы БНР
- Міністры па вайсковых справах БНР
- Міністры БНР
- Беларускія генэралы
- Беларусы ў Латвіі
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Дзьвінску
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі 23 траўня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Менску
- Памерлі ад тубэркулёзу