Крупня (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
д робат дадаў: be:Рака Крупня
Радок 30: Радок 30:
[[Катэгорыя:Дняпро]]
[[Катэгорыя:Дняпро]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]

[[be:Рака Крупня]]

Вэрсія ад 09:13, 17 жніўня 2010

Рака
Крупня
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сакалоўка
Вусьце Жадунька
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 41 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,7 м³/с
Плошча басэйну 136 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Крупня — рака ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Жадунька (басэйн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўка Клімавіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Касьцюковічы. Цячэ на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, мэліярацыйнымі каналамі. Абалона вузкая, у высокай і нізкай плыні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёну — вёска Карбанава Касьцюковіцкага раёну), у высокай плыні слабазьвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.