Архангельск: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Горад Архангельск?oldid=403929
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:08, 15 жніўня 2010

Архангельск ноччу

Архангельск — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад яе ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. 351 тыс. чал. (2005).

Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Забудоўваецца з 1584. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьніжаецца. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.

Прамысловасьць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.

Вонкавыя спасылкі

Архангельсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў Афіцыйны сайт горада

Шаблён:Link FA