Бастыённы замак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д робат дадаў: be:Бастыённы замак
Радок 9: Радок 9:
[[Катэгорыя:Фартэцыя]]
[[Катэгорыя:Фартэцыя]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элемэнты]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элемэнты]]

[[be:Бастыённы замак]]

Вэрсія ад 09:28, 10 жніўня 2010

Новы замак, або цытадэль у Слуцку

Бастыённы замак — абарончае збудаваньне Новага часу, умацаванае з дапамогаю бастыённых фартыфікацый рознага тыпу. Ад ранейшых замкаў бастыённыя замкі перанялі іх сацыяльную, вайсковую і адміністрацыйна-палітычную ролю, аднак значна адрозьніваюцца ад іх прынцыпам арганізацыі абароны.

Азначэньне «бастыённы замак» або «zamek bastionowy», распрацаванае польскімі навукоўцамі, адначасова і вельмі слушнае, і, відаць, даволі простае па паходжаньні: мадэрнізаваныя з дапамогаю бастыённай сыстэмы замкі атрымалі прыметнік «бастыённы». Бачна, з аднаго боку, вельмі моцная традыцыя замкавага будаўніцтва і трываласьць наймення, зь іншага боку — разуменьне пэўнага адрозьненьня новых «замкаў» ад ранейшых.

У архітэктурным пляне між замкамі і замкамі бастыённымі мала агульнага: параўнайце Наваградзкі замак і Гальшанскі замак, у адным выпадку прасла сьцяны зь пяцю вежамі і форбургам па пэрымэтры і невялікі гатычны палац, прыбудаваны (sic) з унутранага боку адной зь сьценаў, у іншым — палац хаця і зь некаторымі абарончымі рысамі, аднак цалкам аддзелены ад бастыённага абарончага комплексу. Такія назвы, як Нясвіскі замак або Гальшанскі замак, варта лічыць традыцыйнымі, і пры дакладным узгадваньні тыпу зьвяртаць увагу на іх адрознасьць ад клясычных фэадальных замкаў.