Герб Баўгарыі: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ka:ბულგარეთის გერბი |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: ar:شعار بلغاريا |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя гербы|Баўгарыя]] |
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя гербы|Баўгарыя]] |
||
[[ar:شعار بلغاريا]] |
|||
[[be:Герб Балгарыі]] |
[[be:Герб Балгарыі]] |
||
[[bs:Grb Bugarske]] |
[[bs:Grb Bugarske]] |
Вэрсія ад 19:10, 16 ліпеня 2010
Герб Баўгарыі ўяўляе сабой цёмна-чырвоны шчыт, увянчаны гістарычнай каронай Баўгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты леў. Шчыт трымаюць два залатых каранаваных льва. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам "Съединението прави силата" (Адзінства дае сілу).
Прынята лічыць, што тры льва азначаюць тры гістарычныя землі Баўгарыі: Мэзія, Фракія і Македонія.
Апісаньне
Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў 1927-1946 гг. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара Фэрдынанда I. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у 1991 годзе.
Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.
На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе гербу. Апошняе рашэньне было зацьверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Баўгарыя ад 4 жнівеня 1998.
Герб Рэспублікі Баўгарыя.
Ар.1 Герб Рэспублікі Баўгарыя - дзяржаўны сымбаль, які выказвае незалежнасьць і сувэрэнітэт баўгарскага народа і дзяржавы.
Ар.2 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя - стаялы на задніх лапах залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі ў форме шчыта. Над шчытом знаходзіцца вялікая карона - карона цара Другога Баўгарскага Царства з пяцьцю крыжамі і другім крыжом над каронай. Шчыт трымаюць два стаялых на задніх лапах залатых каранаваных льва, якія глядзяць на шчыт. Яны стаяць на двух перакрыжаваных дубовых галінах з плёнам. Ніжэй шчыта на белай з трохкаляровымі бакамі стужцы напісана "Адзінства дае сілу"
Ар.3 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя можа быць намаляваны на дзяржаўных пячатках паводле закону аб дзяржаўных пячатках.
2)Выява гербу Рэспублікі Баўгарыя ў іншых месцах, таксама як і выява элемэнтаў эмблемы на значках, памятных мэдалях і інш. можа быць дазволенае толькі актам Рады Міністраў.
Гісторыя
Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да 1294 году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "герб караля Баўгарыі". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV стагодзьдзя нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.
У 1396 годзе баўгарскія землі былі захопленыя Асманскай імпэрыяй, але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія геральдычныя сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў эўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII стагодзьдзя геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.
Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас Расейска-Турэцкай вайны (1877-78) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 году так:
Ар.21 Дзяржаўны герб Баўгарыі - залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем - княжая карона.
Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сьцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і дэвізам. Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная парлямэнтскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына - Барыса III, але без дынастычных сымбаляў.
У 1944 годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі - камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927-1946 гг. быў вернуты з невялікімі зьменамі.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Герб Баўгарыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў