Сьцяпан Бандэра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: br:Stepan Bandera
Радок 60: Радок 60:
[[be:Сцяпан Бандэра]]
[[be:Сцяпан Бандэра]]
[[bs:Stepan Bandera]]
[[bs:Stepan Bandera]]
[[br:Stepan Bandera]]
[[ce:Степан Бандера]]
[[cs:Stepan Bandera]]
[[cs:Stepan Bandera]]
[[de:Stepan Bandera]]
[[de:Stepan Bandera]]
[[et:Stepan Bandera]]
[[en:Stepan Bandera]]
[[en:Stepan Bandera]]
[[eo:Stepan Bandera]]
[[es:Stepán Bandera]]
[[es:Stepán Bandera]]
[[et:Stepan Bandera]]
[[eo:Stepan Bandera]]
[[fi:Stepan Bandera]]
[[fr:Stepan Bandera]]
[[fr:Stepan Bandera]]
[[hr:Stepan Bandera]]
[[hr:Stepan Bandera]]
[[hu:Sztepan Andrijovics Bandera]]
[[it:Stepan Bandera]]
[[it:Stepan Bandera]]
[[ka:სტეპანი ბანდერა]]
[[ka:სტეპანი ბანდერა]]
[[lv:Stepans Bandera]]
[[lv:Stepans Bandera]]
[[hu:Sztepan Andrijovics Bandera]]
[[nl:Stepan Bandera]]
[[nl:Stepan Bandera]]
[[ce:Степан Бандера]]
[[nn:Stepan Bandera]]
[[nn:Stepan Bandera]]
[[pl:Stepan Bandera]]
[[pl:Stepan Bandera]]
Радок 81: Радок 81:
[[sk:Stepan Andrijovyč Bandera]]
[[sk:Stepan Andrijovyč Bandera]]
[[sr:Степан Бандера]]
[[sr:Степан Бандера]]
[[fi:Stepan Bandera]]
[[sv:Stepan Bandera]]
[[sv:Stepan Bandera]]
[[uk:Бандера Степан Андрійович]]
[[uk:Бандера Степан Андрійович]]

Вэрсія ад 02:12, 14 ліпеня 2010

Сьцяпан Андрэевіч Бандэра
Степа́н Андрі́йович Банде́ра
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 1 студзеня 1909
Месца нараджэньня
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Стары Ўгрынаў, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1959
Месца сьмерці Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн, Нямеччына
Прычына сьмерці атручваньне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Бацька Андрэй Бандэра[d]
Маці Міраслава Бандэра[d]
Дзеці Andrii Bandera[d]
Узнагароды
ордэн Дзяржавы
Подпіс Выява аўтографу

Сьцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (па-ўкраінску: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909 — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Герой Ўкраіны (2010).[1][2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стары Ўгрынаў Калускага павету на Станіслаўшчыне (цяпер Івана-Франкоўшчына) у сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў сябрам «Пласта». У 1928 стаў сябрам Украінскай Ваеннай Арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле выведкі, пазьней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях анархісцкага толку. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі.

Дзейнасьць ва АУН

У 1929 ён уступіў у АУН, з 1931 зьяўляўся сябрам Краявой Экзэкутывы АУН на Заходне-Ўкраінскіх-Землях (ЗУЗ), а з чэрвеня 1932 — намесьнікам Краявога Правадыра і рэфэрэнт прапаганды.

У чэрвені 1934 году быў арыштаваны польскай паліцыяй і быў пад сьледзтвам у турмах Львова, Кракава і Варшавы да канца 1935 г. У канцы 1935 у пачатку 1936 г. адбыўся працэс перад акруговым судом у Варшаве, у якім Бандэра, разам з 11 іншымі абвінавачванымі, быў судзімы за прыналежнасьць да АУН і за арганізацыю забойства міністра ўнутраных справаў Польшчы Браніслава Перацкага. Асуджаны на сьмяротнае пакараньне, замененае пажыцьцёвым зьняволеньнем. 13 верасьня 1939 году з прычыны крытычнага становішча на ўчастку фронту адміністрацыя і ахова турмы эвакуяваліся, і зьняволеныя, у тым ліку Бандэра, выйшлі на волю. З 1940 займае кіравальныя пасты ва АУН.

Прыхільнікі Бандэры ва АУН вылучаюцца ў асобнае крыло, якое не прызнае паўнамоцтваў А. Млынара, абранага лідэрам АУН пасьля забойства агентам НКУС Судаплатавым ранейшага лідэра, Я. Канавальца.

30 чэрвеня 1941 году Бандэра быў арыштаваны нацысцкімі ўладамі за спробы абвяшчэньня яго прыхільнікамі на чале з Я. Стэцко незалежнай Украінскай дзяржавы ва Львове. Разам са сваімі роднымі братамі Аляксандрам і Васілём Бандэрай заключаны ў канцлягер Заксэнхаўзэн. Утрымоўваўся ў камэры 73-га бункера «Цэленбаў». Быў нямецкім вязьнем да 1944 году. Браты С. Бандэры Аляксандар і Васіль Бандэра загінулі ў канцлягеры Асьвенцым.

Сьцяпан Бандэра ў «Пласьце» (1923)

Прыхільнікі Бандэры, якія падтрымлівалі зь ім сувязь падчас яго зьняволеньня, разгарнулі тэрарыстычную дзейнасьць, накіраваную на падначаленьне Бандэры АУН. З гэтай мэтай яны зьдзяйсьнялі забойствы прыхільнікаў А. Мельніка і Бульбы-Бараўца, а таксама стваралі раўналежныя структуры, аднайменныя ўжо існым структурам украінскіх нацыяналістаў (Украінскае паўстанцкае войска, Украінскі цэнтральны камітэт і інш.) Да 1944 ім атрымалася цалкам зьнішчыць ролі Млынара і Бульбы-Бараўца ў нацыяналістычным руху. З гэтага жа часу назоў УПА асацыюецца толькі зь імем Бандэры, а УПА Бульбы-Бараўца забытая.

Забіты ў 1959 годзе ў Мюнхэне (стрэлам цыяніду), як усталяваў нямецкі Фэдэральны Канстытуцыйны Суд у Карлсруэ, па заданьні КДБ Багданам Сташынскім, што пазьней перабег у Заходні Бэрлін. У інтэрвію газэце «Камсамольская праўда», апублікаваным у нумары за 6 сьнежня 2005 году, былы Старшыня КДБ СССР Уладзімер Кручкоў прызнаў, што «забойства Сьцяпана Бандэры было адной з апошніх ліквідацыяў КДБ гвалтоўнымі мэтадамі непажаданых элемэнтаў»[3].

Сьцяпан Бандэра быў пахаваны 20 кастрычніка на цьвінтары Вальдфрыдхаў (па-нямецку: Waldfriedhof) у Мюнхэне. Пасьля яго сьмерці арганізацыю ўзначаліў Сьцяпан Лянкаўскі.

Частка ўкраінскага насельніцтва ставіцца да Бандэры як да героя Ўкраіны і зьвязвае зь яго імем нацыянальна-вызваленчую барацьбу ўкраінскага народа супраць двух імпэрыялізмаў — савецкага і нацысцкага.

Ушанаваньне памяці

У 2004 годзе было пачата будаўніцтва вялізарнага помніка Бандэры у Львове. Помнік быў адчынены 13 кастрычніка 2007 году. 22 студзеня 2010 году Сьцяпану Бандэру было прысвоена званьне «Герай Украіны».[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сьцяпан Бандэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў