Пагоня (1992): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Kynikos (гутаркі | унёсак)
Радок 21: Радок 21:
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Горадня]]
[[Катэгорыя:Горадня]]

[[be:Пагоня (1992)]]
[[pl:Pahonia]]

Вэрсія ад 23:10, 8 ліпеня 2010

Пагоня (25 сакавіка 199221 лістапада 2001) — беларускамоўны незалежная газэта ў Горадні.

Першы нумар выйшаў на Дзень Волі 1992 выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бяз белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысяч асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Газэта існуе дасюль у электронным выглядзе.

Вонкавыя спасылкі