Радыяактыўнасьць: розьніца паміж вэрсіямі
д →Час радыяактыўнага распаду: які нафіг Ph |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: cy:Dadfeilio ymbelydrol |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
[[ca:Radioactivitat]] |
[[ca:Radioactivitat]] |
||
[[cs:Radioaktivita]] |
[[cs:Radioaktivita]] |
||
[[cy:Dadfeilio ymbelydrol]] |
|||
[[da:Radioaktivitet]] |
[[da:Radioaktivitet]] |
||
[[de:Radioaktivität]] |
[[de:Radioaktivität]] |
Вэрсія ад 09:22, 3 ліпеня 2010
Радыяактыўнасьць (лац. radio — выпраменьваю, activus — дзейны; таксама сустракаецца радыеактыўнасьць) — радыяактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гамма- промняў або спантанна дзеляцца.
Гісторыя
Радыяактыўнасьць упершыню выявіў і пачаў вывучаць францускі навукоўца Анры Бэкерэль у 1896 годзе. Таксама фэномэн радыяактыўнасьці вывучалі Марыя Складоўская-Кюры, П’ер Кюры, Эрнэст Рутэрфорд.
Падчас Другой сусьветнай вайны пачалася распрацоўка ядзернай зброі. У 1945 годзе на Хірасіму і Нагасакі ЗША скінула ядзерныя бомбы.
У 1986 годзе адбылася Чарнобыльская катастрофа.
Час радыяактыўнага распаду
Распад радыяактыўнага рэчыва адбываецца паводле наступнай формулы:
- N0 — пачатковая колькасьць атамаў радыяактыўнага рэчыва;
- N — канчатковая колькасьць атамаў радыяактыўнага рэчыва праз час t;
- λ — канстанта распаду
Час, за які колькасьць радыектыўнага рэчыва меншае ўдвая, называецца пэрыядам паўраспаду:
Радыяактыўнае рэчыва можа мець пэрыяд паўраспаду ад доляў сэкунды да мільярдаў гадоў. Вонкавыя ўмовы на хуткасьць працэсу не ўплываюць.
Радыяактыўныя элемэнты, якія сустракаюцца ў прыродзе: ізатоп урану 238U (пэрыяд паўраспаду 4.47×109), ізатоп урану 235U (пэрыяд паўраспаду 7.04×108), ізатоп торыя 232Th (пэрыяд паўраспаду 1.41×1010).
Пэрыяды паўраспаду некаторых іншых элемэнтаў:
- ізатоп ёду 129I — 1,7×107 гадоў;
- ізатоп вугляроду 14C — 5,73×10³ гадоў;
- ізатоп фосфару 32P — 14,28 дзён;
- ізатоп магнэзію 27Mg — 9,46 хвілінаў;
- ізатоп магнэзію 20Mg — 0,6 сэкунды;
Тыпы распаду
Выдзяляюць наступныя тыпы радыяактыўнага распаду: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленьне, электронны захоп, ізамерны пераход. Падчас альфа-распаду ядро выпраменьвае альфа-часьцінку і ператвараецца ў ядро, зарад якога меншы на 2, а масавы лік — на 4. Падчас бэта-распаду выпраменьваецца электрон (альбо пазытрон) і антынэўтрына (альбо нэўтрына). Падчас электроннага захопу ядро захоплівае электрон з арбіты. Выпрамененныя бэта-часьцінкі маюць неперарыўны спэктар энэргіі. Пры альфа- і бэта-распадзе пачатковае і канчатковае ядро часам знаходзяцца ва ўзбуджаным стане. Пераход зь яго ў стан зь меншай энэргіяй суправаджаецца гама-выпраменьваньнем. Калі час знаходжаньня ядра ва ўзбуджаным стане большы за 10-10 сэкунды, стан называюць ізамерным пераходам. Спантаннае дзяленьне — адвольнае расшчапленьне ядра на два аскепкі прыблізна роўнай масы; суправаджаецца выпраменьваньнем 2—3 нэўтронаў. Падчас аднаго акту спантаннага дзяленьня вылучаецца энэргія каля 160 МэВ, а пры іншых радыяактыўных ператварэньнях — ад дзясяткаў кэВ да некалькіх МэВ. Адзінка вымярэньня — распад у сэкунду, кюры.
Формулы распаду
Бэта-выпраменьваньне:
Электронны захоп:
Выпраменьне пазытрону:
Выкарыстаньне
Атамныя рэактары, мэдыцына, хімія, ядзерная зброя.
Літаратура
- Беларуская савецкая энцыякляпэдыя (1973)