Руанда: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: xal:Руһандин Орн |
д робат: разьмяшчэньне шаблёну Накід |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
== Культура == |
== Культура == |
||
⚫ | |||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:Rwanda|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Rwanda|выгляд=міні}} |
||
{{Краіны Афрыкі}} |
{{Краіны Афрыкі}} |
||
⚫ | |||
[[ace:Rwanda]] |
[[ace:Rwanda]] |
Вэрсія ад 06:27, 1 ліпеня 2010
Руанда Repubulika y'u Rwanda République du Rwanda Republic of Rwanda | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Umurimo, Gukunda Igihugu» («Адзінства, праца, патрыятызм») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Rwanda nziza» | |||||
Афіцыйная мова | руанда, француская, ангельская | ||||
Сталіца | Кігалі | ||||
Найбуйнейшы горад | Кігалі | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Пол Кагамэ Бэрнард Макуза | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
147-е месца ў сьвеце 26 338 км² 5,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
80-е месца ў сьвеце 10 473 282 397,6/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
130 месца ў сьвеце $10,004 млрд $1043 | ||||
Валюта | Руандыйскі франк (RWF) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Бэльгіі |
1 ліпеня 1962 | ||||
Аўтамабільны знак | RWA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .rw | ||||
Тэлефонны код | +250 | ||||
Руа́нда, Рэспубліка Руанда — невялікая краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Угандай і Бурундзі. Паверхня краіны мае складаны, узвышаны характар. «Руанда» на мясцовых мовах азначае «краіна тысячы гор». Шчыльнасьць насельніцтва Руанды адна з самых вялікіх у Афрыцы.
Гісторыя
- 1890 год — згодна з Брусэльскай канфэрэнцыяй Руанда перайшла пад пратэктарат Нямеччыны.
- 1899 год — уладары тутсі прызналі нямецкую ўладу, захаваўшы мясцовую аўтаномію.
- 1915 год — пад час Першай сусьветнай вайны тэрыторыя Руанды захоплена бэльгійскімі войскамі, якія ўварваліся з тэрыторыі Конга.
- 1918 год — згодна з рашэньнем Лігі Нацыяў Руанда стала пратэктаратам Бэльгіі. Тутсі захавалі свае прывілеі. Актывізавалася каталіцкая царква.
- 1959 год — паўстаньне хуту супраць караля тутсі. Вайсковыя дзеяньні прывялі да забойстваў дзясяткаў тысяч тутсі.
- 1960 год — скасаваньне манархіі ў Руандзе. Большасьць месцаў у парлямэнце заняла каталіцка-нацыяналістычная партыя Пармэхуту.
- 1 ліпеня 1962 году — атрыманьне незалежнасьці.
- 1973 год — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў міністар абароны Жувеналя Хаб’ярымана.
- 1988—1990 — скасаваньне аднапартыйнай сыстэмы.
- 1990 год — эмігранты тутсі на тэрыторыі Ўганды аб’ядналіся ў вайсковую групоўку «Руандыйскі патрыятычны фронт». У зьнешняй палітыцы яна кіравалася на ЗША і Вялікабрытанію. 1 кастрычніка адбылася ўварваньне з тэрыторыі Ўганды. Вайсковыя дзеяньні млява вяліся на працягу трох гадоў, скончыліся падпісаньнем мірнага пагадненьня (якое часта ігнаравалася).
- 1994—1997 — генацыд у Руандзе. Вайсковыя дзеяньні паміж урадавымі войскамі і эктрэмістамі хуту.
- 2005 год — вайсковыя групоўкі абвясьцілі аб спыненьні ўзброенай барацьбы.
Палітыка
Адміністрацыйны падзел
Руанда падзелена на 5 прэфэктураў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на акругі.
Геаграфія
Паверхня краіны ў асноўным гэта горы. Самая вялікая кропка краіны — гара Карысімбі (4507 м).
Эканоміка
Руанда адна з самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка зруйнаваная этнічнымі войнамі. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны зьяўляецца Бэльгія, Нямеччына, ЗША. Зьнешняя запазычанасьць складае 1,03 млрд даляраў ЗША.
Экспарт Руанды складаецца з экспарту кавы, гарбаты. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 8,1 тыс. км. Чыгунка адсутнічае.
Дэмаграфія
88% насельніцтва складаецца з прадстаўнікоў хуту, астатнія тутсі (11%), і пігмеі (1%). Большасьць вернікаў хрысьціяне (86%), мусульмане (14%).
Сярэдняя працягласьць жыцьця мужчынаў — 41 год, жанчынаў — 43 гады. Нараджальнасьць на 1000 чалавек — 34,8 немаўлятаў, сьмяротнасьць на 1000 чалавек — 21 сьмерць.
Культура
Вонкавыя спасылкі
Руанда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |