Вікіпэдыя:Пяць слупоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: eu:Wikipedia:Bost euskarriak
Радок 46: Радок 46:
[[en:Wikipedia:Five pillars]]
[[en:Wikipedia:Five pillars]]
[[es:Wikipedia:Los cinco pilares]]
[[es:Wikipedia:Los cinco pilares]]
[[eu:Wikipedia:Bost zutabeak]]
[[eu:Wikipedia:Bost euskarriak]]
[[fa:ویکی‌پدیا:پنج بنیاد]]
[[fa:ویکی‌پدیا:پنج بنیاد]]
[[fr:Wikipédia:Principes fondateurs]]
[[fr:Wikipédia:Principes fondateurs]]

Вэрсія ад 00:17, 17 чэрвеня 2010

Скарачэньне:
ВП:5С

Фундамэнтальныя прынцыпы, якімі карыстаецца Вікіпэдыя, былі гістарычна абагульнены суполкай рэдактараў у пяць «слупоў»:

Сіні слуп (1: Энцыкляпэдыя) Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, якая ўвабрала элемэнты агульных і спэцыялізаваных энцыкляпэдыяў, альманахаў і геаграфічных даведнікаў. Зьмест мусіць быць пацьверджаны цытатамі з крыніцаў, вартых даверу. Вікіпэдыя — ня месца для выкладаньня асабістых меркаваньняў удзельнікаў, асабістага досьведу або ўласных перакананьняў. Вікіпэдыя не зьяўляецца калекцыяй першакрыніцаў або малазначных фактаў, гэта не рэклямная пляцоўка і не экспэрымэнт у галіне анархіі або дэмакратыі. Гэта не бязладны інфармацыйны сьметнік і не каталёг спасылак. Гэта ня слоўнік, не газэта, ня збор крынічных дакумэнтаў — для гэтага існуюць даччыныя праекты.
 
Зялёны слуп (2: НПГ) Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У некаторых выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў погляду з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць які-небудзь з варыянтаў як «лепшы пункт гледжаньня» або «непахісную ісьціну». Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта мажліва, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце вырашыць канфлікт.
 
Жоўты слуп (3: Вольны) Вікіпэдыя мае вольны зьмест, які кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і распаўсюджваць. Паважайце аўтарскае права. У сувязі з вольным ліцэнзаваньнем усяго зьместу Вікіпэдыі, ніводны ўдзельнік ня мае выключных правоў на той ці іншы артыкул. Адпаведна, усе ўнесеныя вамі праўкі, у сваю чаргу, могуць быць бязьлітасна адрэдагаваныя, перапрацаваныя суполкай і распаўсюджаныя ў любым выглядзе.
 
Аранжавы слуп (4: Ветлівасьць) Вікіпэдыйцам варта мець паміж сабой ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны. Паважайце і будзьце ветлівымі з вашымі калегамі вікіпэдыйцаў, нават калі вы ня згодныя зь імі. Прытрымлівайцеся этыкету Вікіпэдыі і пазьбягайце асабістых выпадаў, абразаў, пагрозаў і агрэсіі. Шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў, і памятайце, што існуе 86 065 артыкулаў у беларускай Вікіпэдыі, над якімі яшчэ можна працаваць. Дзейнічайце сумленна, ніколі не даводзьце дыскусію да абсурду, і прадугледжвайце добрыя намеры з боку іншых. Будзьце адкрытымі і гасьціннымі.
 
Чырвоны слуп (5: Ігнаруйце ўсе правілы) Вікіпэдыя ня мае нязьменных правілаў за выняткам пяці, пададзеных на гэтай старонцы. Будзьце рашучымі і ня бойцеся рабіць памылкі: атрымлівайце задавальненьне ад рэдагаваньня, бо ніхто не вымагае ад вас стварэньня ідэальных артыкулаў, хоць да гэтага, безумоўна, варта імкнуцца. Ня бойцеся што-небудзь сапсаваць, кожная вэрсія старонкі захоўваецца ў гісторыі і можа быць хутка адноўленая, таму вы ніяк ня зможаце выпадкова нашкодзіць Вікіпэдыі або незваротна выдаліць тэкст.