Розьніца паміж вэрсіямі «Сьцяпан Бандэра»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д (робат дадаў: hu:Sztepan Andrijovics Bandera)
У [[1929]] ён уступіў у АУН, з [[1931]] зьяўляўся сябрам Краявой Экзэкутывы [[АУН]] на Заходне-Ўкраінскіх-Землях (ЗУЗ), а з чэрвеня [[1932]] — намесьнікам Краявога Правадыра і рэфэрэнт прапаганды.
 
У чэрвені 1934 году быў арыштаваны польскай паліцыяй і быў пад сьледзтвам у турмах [[Львоў|Львова]], [[Кракаў|Кракава]] і [[Варшава|Варшавы]] да канца 1935 г. У канцы 1935 у пачатку 1936 г. адбыўся працэс перад акруговым судом у Варшаве, у якім Бандэра, разам з 11 іншымі абвінавачванымі, быў судзімы за прыналежнасьць да АУН і за арганізацыю забойства міністра ўнутраных справаў Польшчы [[Браніслаў Перацкі|Браніслава Перацкага]]. Асуджаны на сьмяротнае пакараньне сьмерцю, замененую пажыцьцёвым зьняволеньнем. [[13 верасьня]] [[1939]] году з прычыны крытычнага становішча на ўчастку фронту адміністрацыя і ахова турмы эвакуяваліся, і зьняволеныя, у тым ліку Бандэра, выйшлі на волю. З [[1940]] займае кіравальныя пасты ва [[АУН]].
 
Прыхільнікі Бандэры ва АУН вылучаюцца ў асобнае крыло, якое не прызнае паўнамоцтваў [[Андрэй Млынар|А. Млынара]], абранага лідэрам АУН пасьля забойства агентам [[НКУС]] [[Павал Судаплатаў|Судаплатавым]] ранейшага лідэра, Я. Канавальца.
Ананімны ўдзельнік

Навігацыйнае мэню