Экюрой: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 22: Радок 22:


==Двухматорныя==
==Двухматорныя==
'''AS.355''' пачалі вырабляцца ў 1978 годзе для амэрыканскага рынку. Першы з двух прататыпаў [F-WZLA] ўзьняўся ў паветра [[28 верасьня]] 1979 года з рухавікамі "250-C20F" на 420 конных сілаў амэрыканскага прадпрыемства "[[Элісан]]" і 2 каробкамі перадачаў. Другі прататып ўзьняўся ў паветра [[13 лістапада]]. Вытворчасьць пачалася пасьля выпрабавальнага налёту 122 гадзінаў. Да траўня [[2000]] году прадалі 592 "Экюроі".
'''AS.355''' пачалі вырабляць у 1978 годзе для амэрыканскага рынку. Першы з двух прататыпаў [F-WZLA] ўзьняўся ў паветра [[28 верасьня]] 1979 года з рухавікамі "250-C20F" на 420 конных сілаў амэрыканскага прадпрыемства "[[Элісан]]" і 2 каробкамі перадачаў. Другі прататып ўзьняўся ў паветра [[13 лістапада]]. Вытворчасьць пачалася пасьля выпрабавальнага налёту 122 гадзінаў. Да траўня [[2000]] году прадалі 592 "Экюроі".


'''AS.355E''' прадаваўся ў ЗША пад назовам "ТуінСтар".
'''AS.355E''' прадаваўся ў ЗША пад назовам "ТуінСтар".

Вэрсія ад 10:42, 22 траўня 2010

Экюрой (па-француску: Écureuilвавёрка) — шматмэтавы верталёт, распрацаваны францускім прадпрыемствам "Аэраспасьяль" (з студзеня 1992 году "Эўракоптэр"). Гэты лятальны апарат з адным рухавіком прадаецца ў ЗША пад найменьнем "ЭйСтар", а з двума рухавікамі — пад найменьнем "ТуінСтар" (па-ангельску: TwinStar — здвоеная зорка). "Экюрой" быў першым верталётам, што атрымаў "акенцавы" рулявы вінт. Вырабляецца ў Бразыліі пад назовам "Эскілу" (па-партугальску: Esquilo — вавёрка) паводле ліцэнзіі прадпрыемствам "Хэлібрас".

Паходжаньне

Калі верталёт "Газэль" замяніў на рынку ўзбраеньняў "Алюэт II" (па-француску: Alouetteжаўрук), аддзел дасьледаваньняў "Аэраспасьяль" пачаў на пачатку 1970-х гадоў распрацоўку пераемнага верталёта для цывільнага рынку, надаючы асаблівую ўвагу тром акалічнасьцям: выдаткі на выкарыстаньне, узровень шуму й вібрацыі. Распрацоўка вялася з разьлікам на перавагу ў спаборы на рынку перад амэрыканскім верталётам "Бел 206". У выніку атрымаўся просты, але надзейны верталёт шырокага прыкладаньня з кампазыцыйных матэрыялаў: галоўка ротара "Старфлекс", падвойная балка са шкловалакна для падтрымкі рулявога вінта, фюзэляж. Яго аднесьлі да чацьвёртага пакаленьня распрацаваных у Францыі верталётаў пасьля "Алюэта II", "Пумы" й "Дафэна" (па-француску: Dauphinдэльфін). У ім таксама выкарыстоўваліся найсучасьнейшыя напрацоўкі аўтамабільнае прамысловасьці. Канструкцыя кабіны верталёта дазваляла разьмясьціць двух пілётаў і тры-чатыры пасажыры на заднім сядзеньні.

Прататып AS.350-001 [F-WVKH] зьдзейсніў свой першы палёт 27 чэрвеня 1974 году на чале з Даньелем Бошарам і Бэрнарам Сэртэнам, аснашчаны рухавіком "LTS 101" на 592 конныя сілы вытворчасьці амэрыканскага прадпрыемства "Авко-Лайкомінг" ды ротарам "Старфлекс". 14 лютага 1975 году AS.350-002 [F-WVKI] аснасьцілі рухавіком "Ар'ель 1B" на 641 конную сілу вытворчасьці францускага прадпрыемства "Турбамека", што прызначаўся адмыслова для малаважкіх верталётаў. Гэтую мадэль і сэртыфікавалі 27 кастрычніка 1977 году.

28 лістапада 2005 году "Эўракоптэр" паставіў паліцыі Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі трохтысячны аднаматорны верталёт "Экюрой" (AS.350B3). На той час вытворца прадаў 1531 пакупніку ў 91 краіне сьвету 3'719 "Экюроеў", што выкарыстоўваліся больш як 15 мільёнаў лётных гадзінаў.

Аднаматорныя

Мадэль AS.350B аснашчалася рухавіком "Ар'ель 1B". Яе пастаўкі пачаліся ў ліпені 1978 году. Француская нацыянальная жандармэрыя (нутранае войска) набыла 30 такіх верталётаў.

  • AS.350BA сэртыфікавалі ў 1991 годзе. Аснашчалася больш шырокімі лопасьцямі, што дазволіла павысіць узьлётную вагу на 150 кг. Выраблялася ў 19921998 гады.
  • AS.350BB "Скуірал" (па-ангельску: Squirrel — вавёрка) прызначаўся для вучэбных патрэбаў брытанскага (HT.1) й амэрыканскага (HT.2) паветраных войскаў.
  • AS.350B1 зьявіўся ў 1986 годзе й аснашчаўся рухавіком "Ар'ель 1D" на 684 конныя сілы разам з каробкаю перадачаў з друхматорнага AS.355. Прызначалася для палётаў на большай вышыні ды ва ўмовах трапічнага клімату. Карысталася пажвышаным попытам праз павышаную магутасьць ды павелічэньне ўзлётнае вагі на 250 кг.
  • AS.350B2 сэртыфікавалі ў красавіку 1989 году. Мела рухавік "Ар'ель 1D1" на 724 конныя сілы, а таксама нясучы й рулявы вінты з друхматорнага AS.355. У Паўночнай Амэрыцы прадавалася пад найменьнем "СупэрСтар" (па-ангельску: SuperStar — звышзорка).
  • AS.350B3 аснашчаўся высокамагутным рухавіком "Ар'ель 2B" на 847 конных сілаў ды лічбаваю прыладаю кіраваньня рухавікамі (ЛПКР). Прататып зьдзейсніў першы палёт 3 сакавіка 1997 году. Пастаўкі пачаліся ў студзені 1998 году. У 2005 годзе на ім пабілі шэраг рэкордаў набору вышыні (3'000 м за 2 хвіліны 21 сэкунду, 6'000 м за 5 хв. 6 сэк. і 9'000 м за 9 хв. 26 сэк).
  • HB.350B стала вырабляцца "Хэлібрасам" паводле ліцэнзіі з 1979 года.

AS.350C аснашчаўся рухавіком "LTS 101.600A-2" вытворчасьці "Лайкомінг". Пастаўлялася ў Паўночную Амэрыку з 1978 году. У першы ж год пакупнікі замовілі больш як 300 верталётаў.

AS.350L выраблялася з 1984 году для войска. Аснашчалася рухавіком "Ар'ель 1D" на 684 конныя сілы (AS.350L1) і "Ар'ель 1D1" на 724 конныя сілы (AS.350L2). З 1990 году назоў зьмянілі на AS.550U.

Двухматорныя

AS.355 пачалі вырабляць у 1978 годзе для амэрыканскага рынку. Першы з двух прататыпаў [F-WZLA] ўзьняўся ў паветра 28 верасьня 1979 года з рухавікамі "250-C20F" на 420 конных сілаў амэрыканскага прадпрыемства "Элісан" і 2 каробкамі перадачаў. Другі прататып ўзьняўся ў паветра 13 лістапада. Вытворчасьць пачалася пасьля выпрабавальнага налёту 122 гадзінаў. Да траўня 2000 году прадалі 592 "Экюроі".

AS.355E прадаваўся ў ЗША пад назовам "ТуінСтар".

AS.355F пачаў вырабляцца ў 1982 годзе. Зазнаў зьмены профілю ляза.

  • HB.355F вырабляўся "Хэлібрасам" па ліцэнзіі ў Бразыліі.
  • AS.355F1 вырабляўся са студзеня 1984 году.
  • AS.355F2 сэртыфікавалі 10 сьнежня 1985 году. Мела большае лязо й пераабсталяваны пад абледзяненьне паветразаборнік.

AS.355M быў двухматорным адпаведнікам AS.350L.

AS.355N аснашчаўся рухавікамі "319 Арыюс 1A" вытворчасьці "Турбамекі", кіраванымі ЛПКР. Сэртыфікавалася ў Францыі ў 1989 годзе і ў 1992 годзе ў ЗША, пры пачатку першых туды паставак.

  • HB.355N вырабляўся "Хэлібрасам" па ліцэнзіі ў Бразыліі.
  • Эўракоптэр Туін Скуірал HCC1 вырабляўся ў якасьці лёгкага транспартнага верталёта для брытанскага паветранага войска. Аснашчаўся рухавікамі "250-C20R" вытворчасьці "Элісан" адрозна ад AS.355N.
  • AS.355NP вырабляецца з 2007 году. Аснашчаны рухавікамі "Арыюс 1A1", зьвязаных з каробкамі перадачаў з AS.350B3. Дазваляе несьці да 2'800 кг узьлётнае вагі. 25 чэрвеня 2009 года Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь (ДМК РБ) атрымаў паводле кантракту з "Эўракоптэрам" першы такі верталёт. 21 траўня 2010 ДМК РБ атрымаў яшчэ два верталёты для авіяатраду ў Паставах. Атрыманьне чацьвёртага верталёта чакаецца ў верасьні. Гэтая мадэль адрозьніаецца большаю манэўранасьцю за выкарыстоўваны раней Мі-8, таксама меншым коштам і ў 4 разы меншым расходам паліва[1].

Крыніцы