Кароль-Дух: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д Дух-Кароль перанесеная ў Кароль-Дух: парадак слоў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:54, 21 траўня 2010

Адзін з рукапісаў Караля-Духа (са збора твораў Славацкага, выдадзенага ў 1909 годзе Браніславам Губрановічам)

Кароль-Дух (па-польску: Król-Duch) — гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім ў 18451849 гг. Адна з найважнейшых працаў паэта, якая зьўляецца падсумаваньнем ягоных літаратурных поглядаў. Гэты твор Славацкі пісаў да канца жыцьця; паэма засталася няскончанай.

Першая частка была выдадзеная ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (бел. Кароль-Дух Рапсодыя 1). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных варыянтах і з тае прычыны аднавіць першапачатковую задуму паэта ў асобным выданьні паэмы было вельмі складана.

Шмат хто называе гэтую працу агульнаславянскім эпасам[Крыніца?]. Цяжкасьці зьвязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу — між іншым мэтафізычная й парабалічная тэматыка працы — не дазваляе называць Духа-Караля эпапеяй. Падобныя цяжкасьці ўзьнікаюць таксама й у дачыненьні да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, які называецца метафізычнай паэмай[Крыніца?].

Верш зьямяшчае парафразы старарускіх хронік.