Радыян: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sh:Radijan
д робат дадаў: tg:Радиан
Радок 62: Радок 62:
[[sv:Radian]]
[[sv:Radian]]
[[ta:ஆரையம்]]
[[ta:ஆரையம்]]
[[tg:Радиан]]
[[th:เรเดียน]]
[[th:เรเดียน]]
[[uk:Радіан]]
[[uk:Радіан]]

Вэрсія ад 13:56, 14 траўня 2010

Радыя́н (ад лат. radius — прамень, радыюс) — асноўная адзінка вымярэньня плоскіх кутоў у сучаснай матэматыцы. Радыян вызначаецца як кутняя велічыня дугі адзінкавай даўжыні на адзінкавай акружыне. Такім чынам, велічыня поўнага кута роўная 2π радыян.

Паколькі даўжыня дугі акружыны прапарцыйная яе кутняй меры і радыюсу, даўжыня дугі акружыны радыюсу R і кутняй велічыні α, вымеранай у радыянах, роўная Rα.

Так як велічыня кута, выяўленая ў радыянах, роўная дачыненьню даўжыні дугі акружыны да даўжыні яе радыюсу, радыян — велічыня беспамерная. Таму пазначэньне радыяна (рад) часта апускаецца.

Відавочна, 180° = π. Адсюль выцякае трывіяльная формула пераліку з градусаў, хвілін і сэкунд у радыяны і наадварот.

α[рады] = (π / 180) × α[°]
α[°] = (180 / π) × α[рады]

дзе: α[рады] — кут у радыянах, α[°] — кут у градусах.

1 рад = 57.2957795°