Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка | Назва = Буйнічы | Назва ў родным склоне = Буйнічаў | Краіны...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:37, 17 красавіка 2010

Буйнічы
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Цішоўскі

Буйнічы, паўднёвае прадмесьце Магілёва за 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі "Буйнічы" на правым беразе Дняпра. Знаходзіцца ў складзе Цішоўскага сельсавету Магілёўскага раёну.

Мінуўшчына

На паўднёвай ускраіне месьціцца стаянка эпохі мэзаліту (8 - 5 тысячагоддзі да н. э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча раньняга жалезнага веку.

Вёска вядомая з 15 стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім[1]. На пачатку 16-га стагодзьдзя належалі Кіева-Пячорскаму манастыру. У сьнежні 1595 году Буйніцкае поле было месцам пераможнае бітвы войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам М. Буйвідам над паўстанцамі на чале з Севярынам Налівайкам[2]. У 17-18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім мястэчкам у Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і жамойцкаму старосту А.Г. Палубінскаму, князям Сапегам[1]. У 1633-1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў манастыр Святога Духа, які заснавалі Багдан Статкевіч і яго жонка Алена Саламярэцкая. За падтрымку вялікага князя Яна І Казіміра Вазы ў абарончай вайне супраць Маскоўскага царства 1654-1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын[3]. У манастыры дзейнічала друкарня[4]. У час Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў каля Буйнічаў месьціўся лягер шведзкага войска на чале з Карлам ХІІ (1708 г.), манастыр быў абрабаваны захопнікамі. Побач з мястэчкам існаваў фальварак, які здаваўся ў арэнду.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай расейская імпэратрыца Кацярына ІІ перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку генэрал-аншэфу П.Б. Пасеку. У 1878 годзе фальварак набыў памешчык М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай маёнтка на пачатку 20 стагодзьдзя была Г.К. Радкевіч[1].

Другі раз Буйніцкае поле сталася месцам бітвы ў 1941 годзе.

Адукацыя і культура

У Буйнічах месьцяцца Дом культуры і бібліятэка, сярэдняя і музычная школы, агралесатэхнічны каледж (1944-1998 гады - вучэльня) імя Кірылы Арлоўскага. Каледжу належыць 860 га зямлі, з якіх 80 га адведзеныя пад заасад.

Помнікі і месцы адпачынку

У 1995 годзе быў адкрыты мэмарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная капліца вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера “Слёз”. Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазіцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў 2002 годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.

Паводле задумы мэра Магілёва Віктара Шорыкава 2 лістапада 2004 года ў капліцы адбылося адкрыццё маятніка Фуко (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізіка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўніверсітэта А. Ляпін, а вытворцам - інжынэр завода “Тэхнапрыбор” А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар з нержавеючай сталі ды алюміневы цыферблат на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м., перыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу[5].

У 2006 годзе пры каледжы заснаваны заасад, на 75 гектарах якога разводзяць дзікоў, зуброў, плямістых і паўночных аленяў[6]. У вальерах трымаюць барсукоў, ваўкоў, касуляў, лісаў, ласёў, мядзьведзяў, пясцоў, тыграў і янотаў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі канкурных коней[7].

У Сеціве

  1. ^ а б в Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. - Мн.: Полымя, 1996. - с. 607-608, 628-630.
  2. ^ Буйніцкая бітва 1595 // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688 с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 - Старонка 354.
  3. ^ Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя - Старонка 354.
  4. ^ Zoja Jaroszewicz–Pieresławcew. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава)// Беларускі Гістарычны Агляд. Том 11 Сшытак 1-2 (20-21) сьнежань 2004
  5. ^ Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна)// Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: 22 траўня 2009
  6. ^ Ілона Іванова. У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях// Звязда. 31 сьнежня 2008
  7. ^ Ілона Іванова. Навыперадкi з мядзведзiцай// Звязда. № 161 (25750), 21 ліпеня 2006