OpenBSD: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ar:أوبن بي إس دي
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: bg:OpenBSD; касмэтычныя зьмены
Радок 11: Радок 11:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|OpenBSD|выгляд=міні}}
{{commons|OpenBSD|выгляд=міні}}
*[http://www.openbsd.org Афіцыйны сайт праекта OpenBSD]
* [http://www.openbsd.org Афіцыйны сайт праекта OpenBSD]
*[http://undeadly.org Сеціўны часопіс OpenBSD Journal]
* [http://undeadly.org Сеціўны часопіс OpenBSD Journal]


{{Unix-like}}
{{Unix-like}}
{{Link FA|en}}


[[Катэгорыя:Свабодныя апэрацыйныя сыстэмы]]
[[Катэгорыя:Свабодныя апэрацыйныя сыстэмы]]
[[Катэгорыя:BSD]]
[[Катэгорыя:BSD]]

{{Link FA|en}}


[[ar:أوبن بي إس دي]]
[[ar:أوبن بي إس دي]]
[[be:OpenBSD]]
[[be:OpenBSD]]
[[bg:OpenBSD]]
[[bn:ওপেন বিএসডি]]
[[bn:ওপেন বিএসডি]]
[[br:OpenBSD]]
[[br:OpenBSD]]

Вэрсія ад 22:24, 10 красавіка 2010

Сымбаль OpenBSD, рыбка Пуфі

OpenBSD — камп'ютэрная апэрацыйная сыстэма клясу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Бэрклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім унівэрсытэце, Бэрклі. Лідэр праекту, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995 году. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду й вельмі якаснай дакумэнтацыяй, бескампраміснай пазыцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бясьпекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сымбалям праекта зьяўляецца рыбка Пуфі.

OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сыстэмы бясьпекі Unix. Гэта зьвязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сыстэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сыстэмы зьяўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.

Як і ў большасьці апэрацыйных сыстэм BSD, ядро OpenBSD і збор сыстэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам зь іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасьці. Дадатковае праграмнае забесьпячэньне даступнае для ўстанаўленьня як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сыстэму партоў (ports collection).

Сёньня апэрацыйная сыстэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных плятформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп'ютэры Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэньныя камп'ютэры Sharp Zaurus.

Вонкавыя спасылкі

OpenBSDсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA