Памяць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ca:Memòria (psicologia)
д робат дадаў: sq:Kujtesa
Радок 63: Радок 63:
[[sk:Pamäť (psychológia)]]
[[sk:Pamäť (psychológia)]]
[[sl:Spomin]]
[[sl:Spomin]]
[[sq:Kujtesa]]
[[sr:Памћење]]
[[sr:Памћење]]
[[sv:Minne]]
[[sv:Minne]]

Вэрсія ад 21:42, 2 красавіка 2010

Па́мяць (у філязофскім азначэньні) — амбіцыя, прэтэнзія на тое, каб захоўваць вернасьць мінуламу, прасьцей усё тое што было, адбылося да таго, як мы выказаліся аб гэтым. Памяць можна падзяліць на паняць як накіраванасьць (visée) і памяць, якая мае на ўвазе рэч (chose visée). Калі мы нешта узгадваем мы міжволі адказваем на пытаньні: “што?”, “дзе?”, “калі?”. Такім чынам наша памяць арыентавана па часе, прывязана да пэўнага месца і ў ёй заўжды ёсьць наша суб'ектыўная ацэнка (усё праходзіць праз нашае “я”). У пэўным сэнсе памяць падобна на вельмі няясны вобраз, вельмі падобны на фантазію, што ставіць вялікія прэтэнзіі да ісьціннасьці прыгадваемага. Істотная характарыстыка памяці — яе своеасаблівая адборлівасьць, мы памятае самае лепшае для нас, тое ж што нам непрыемна падсьвядома імкнемся забыць.

Калектыўная памяць (паводле Морыса Хальбвакса). Нашы успаміны зьяўляюцца агульнымі, якія падзяляе пэўная група індывідаў. мы выклікаем успаміны, якія ідэнтыфікуюць нас у пэўнай групе, гэта патрабуе ад нас зьмяненьня свайго пункту погляду, на што мы у прынцыпе здольны. такім чынам мы атрымліваем доступ да падзеяў, рэканструяваных іншымі, адрознымі ад нас. І так выяўляем сваё месца ў чымсьці агульным, цэласным.

Справядлівая памяць. Можна казаць аб вернай, справядлівай памяці, таму што калектыўная памяць мае рысу маральнай абавязаннасьці ажыцьцяўляць справядлівасьць ці спрыяць яе ўвасабленьню.

Практыкуемая памяць — памяць, якой навучылі, прымусовае запамінаньне. Такім чынам, дзейнічае ў інтарэсах узгадваньня падзеяў агульнай гісторыі, прызнаных асновапалагаючымі для агульнай ідэнтычнасьці. Можа разумецца, як інструмэнт ідэалёгіі.

Уваскрашэньне ў памяці — адвольна ўзьнікаючыя ўспаміны, мае характар пачуцьця.

Выкліканьне ў памяці — мэтанакіраваная спроба знайсьці нешта ў памяці, па-грэцку: anamnesis або “пошук”.

Абавязак памяці — найбольш актуальны ў грамадзтвах зьнявечаных жахлівымі падзеямі ў гісторыі, аб якіх вельмі цяжка ўзгадаць. Уяўляе сабою адначасова найвышэйшую кропку выкарыстаньня памяці і злоўжываньня ёю. Ідэя справядлівасьці надае абавязку памяць ролю кіраваньня будучым.

Літаратура

  • Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.

Вонкавыя спасылкі

Памяцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў