Вялікі бар’ерны рыф: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: el:Μεγάλος Κοραλλιογενής Ύφαλος |
д робат зьмяніў: war:Haluag nga Nakakauláng nga Monbón |
||
Радок 104: | Радок 104: | ||
[[ur:گریٹ بیریئر ریف]] |
[[ur:گریٹ بیریئر ریف]] |
||
[[vi:Rạn san hô Great Barrier]] |
[[vi:Rạn san hô Great Barrier]] |
||
[[war: |
[[war:Haluag nga Nakakauláng nga Monbón]] |
||
[[zh:大堡礁]] |
[[zh:大堡礁]] |
||
[[zh-classical:大堡礁]] |
[[zh-classical:大堡礁]] |
Вэрсія ад 07:45, 2 красавіка 2010
Вялі́кі бар'е́рны рыф (па-англійску: Great Barrier Reef) — найвялікшы ў свеце каралавы рыф, знаходзіцца каля ўзбярэжжа Аўстраліі. Гэта найвялікшае на Зямлі стварэнне жывых арганізмаў, якое бачна з космасу (як белая смуга ў блакітным акіяне).
Агульныя звесткі
Шырыня рыфа ад 300 метраў да 2 кіламетраў, а адлегласць а мацерыка складае ад 8 да 180 км. Складаецца ён з каля 2500 асобных рыфаў і каля 1000 выспак. Агульная плошча Вялікага бар'ернага рыфа складае 230 тыс.км². Даследаванні якія вяліся на рыфах выявілі, што таўшчыня некаторых каралаў перавышае 500 метраў. Узрост каралаў ацэньваецца каля 2 млн.гадоў, а некаторых да 18 млн. гадоў.
Натуральнае асяроддзе
Існуе каля 350 гатункаў каралаў, 1500 гатункаў рыб, боль за 4000 гатункаў малюскаў, 500 гатункаў водарасцей і 215 гатункаў птушак. Вялікшыя выспы пакрыты густой трапічнай расліннасцю. Вялікі бар'ерны рыф — гэта адна з найцікавейшых турыстычных месцаў Аўстраліі.
З 26 кастрычніка 1981 года, як марскі парк (Great Barrier Reef Marine Park), Вялікі бар'ерны рыф уключаны ў Спіс Сусветнай Спадчыны UNESCO. Плошча парка, якая ахоўваецца UNESCO, складае 346.000 км².
Тыпы рыфаў
Рыфы дзеляцца на тры тыпы:
- прыбрэжныя — фарміруюцца каля узбярэжжаў выспаў ці кантынентаў;
- бар'ерныя — далей ад берага;
- акіянічныя — у акіяне.
Адкрывальнікі Вялікага бар'ернага рыфа
- 1606 — Луіс Ваэз дэ Торрэс
- 11 чэрвеня 1770 — Джэймс Кук на караблі “Індэвор”
- 1789 — капітан Вільям Блік на караблі “Баўнці”.
Вонкавыя спасылкі
Вялікі бар’ерны рыф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў