Старалітва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:


== Таксама ==
== Таксама ==
Старалітва (Stara Litwa) - вёска ў гміне Кулешэ-Косьцельнэ [[Высокамазавецкі_павет|Высокамазавецкага павету]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводства]] [[Польшча|Польшчы]] [http://pl.wikipedia.org/wiki/Stara_Litwa].
Старалітва (Stara Litwa) - вёска ў гміне Кулеша-Касьцёльна [[Высокамазавецкі_павет|Высокамазавецкага павету]] [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводства]] [[Польшча|Польшчы]] [http://pl.wikipedia.org/wiki/Stara_Litwa (pl.)].


==Глянь таксама==
==Глянь таксама==

Вэрсія ад 10:58, 30 сакавіка 2010

Старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая почасту сустракаецца ў дакумэнтах касьцёлу Вялікага княства Літоўскага цягам 16—18 ст. Гэтая зьява яшчэ не дасьледавана, але зразумела, што каталіцкі клір вылучаў гэтую «старалітву» з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. Можна зразумець, што «старалітва» захоўвала нейкія свае старажытныя рысы набажэнства ці абрадаў, мела адметныя рэлігійныя рысы.

Расейскі навуковец І. Казлоўскі ў 1869 годзе пісаў пра зьяву «старалітвы» ў касьцёле Вялікага княства Літоўскага 16—18 ст.: «Пад назваю „старалітвы“ разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі рыма-каталікоў, літвіноў, заснаваныя на рускіх пачатках»[1]. Пад «рускімі» І. Казлоўскі разумеў агульна-ўсходнеславянскія пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі і іншым.

Таксама І. Казлоўскі пісаў: «Ад таго ж збору (Віленскага рыма-каталіцкага збору 1685 году) мы даведваемся, што спрадвеку і напрыканцы 17 стагодзьдзя ў Літве рымска-каталіцкія духоўныя насілі бараду, ня стрыглі валасоў у сябе на галаве, як гэта да нашага часу робяць праваслаўныя сьвятары, і насілі мехавыя чапкі рускіх баяраў. Вядома, нарэшце, што спрадвеку і да першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе, галоўнымі заступнікамі вялікіх князёў літоўскіх лічыліся ў мясцовых рыма-каталікоў св. Георгі, а перадусім св. Мікалай, Мірлікійскі цудатворца, ён жа заступнік Расеі; Казімір жа паднясёны на сьвятога заступніка Літвы ўпершыню ў 1604 годзе. З гэтага ясна бачна, што спрадвеку і да 18 стагодзьдзя, нават і на Жмудзі, у асяродзьдзі рыма-каталікоў панавалі ня іншыя, як рускія пачаткі, то бо "старалітва"»[2].

У мастацтве

«Старалітва» — таксама назва беларускага музычнага гурта, які выконвае старажытную музыку.

Таксама

Старалітва (Stara Litwa) - вёска ў гміне Кулеша-Касьцёльна Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводства Польшчы (pl.).

Глянь таксама

Крыніцы

  1. ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 50.
  2. ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 51.