Беларуска-польская граніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Rasa (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 12: Радок 12:
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): [[Чорная Ганча]], [[Ваўкушанка]], [[Сьвіслач (басэйн Нёмана)|Сьвіслач]], [[Нараў]], [[Буг]].
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): [[Чорная Ганча]], [[Ваўкушанка]], [[Сьвіслач (басэйн Нёмана)|Сьвіслач]], [[Нараў]], [[Буг]].


Граніца польска-беларуская з’яўляецца таксама і граніцаю [[Эўразьвяз]]у зь Беларусьсю.
Граніца польска-беларуская зьяўляецца таксама і граніцаю [[Эўразьвяз]]у зь Беларусьсю.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 18:52, 28 сакавіка 2010

Міждзяржаўная граніца
Граніца дзяржаваў Беларусь Беларусь
Польшча Польшча
Час існаваньня з 1991
Працягласьць 398,624 км

Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку зь Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.

Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Сьвіслач, Нараў, Буг.

Граніца польска-беларуская зьяўляецца таксама і граніцаю Эўразьвязу зь Беларусьсю.

Гісторыя

Лінія Керзона і пасьляваенная зьмена межаў Польшчы

Пасьля верасьня 1939 году у склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых абласьцей абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.

Утвораная беларуска-нямецкая мяжа праходзіла каля гораду Астраленка.

Згодна з падпісаным 16 жніўня 1945 паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перададзены 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна[3].).

Польска-беларуская граніца каля Толчаў

У 1946 падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёну — вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны[3].

Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.

Глядзіце таксама


Крыніцы